Абмеркаваньне:Гомель

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калі ніхто ня супраць, то я выдалю глупствы пра "Го-го! Мель!" Гэтыя бабкіны казкі ўбіваюць у галаву шмат каму, але ж насамрэч назва Гомель з'яўляецца вельмі позна, дзесьці ў 18 ст. Таму гэтая лягенда ня мае аніякага грунту. --Fobos2k 16:14, 10.07.2006 (UTC)

Падтрымліваю, бо і на самой справе "Го-го! Мель!" - бабкіны казкі. -- MaximLitvin 17:08, 10.07.2006 (UTC)

Гэты артукул разьмясьціў я (Vaukalaka 18:14, 9 кастрычніка 2009 (UTC)) - бо яго ж таксама надрукаваў у getman.by. Шкада, што й сёньня яго разьмясьціў без рэгістрацыі ў ВІКІ. Можа я нешта зрабіў ня правільна - парайце калі ласка, каб у будучым болей грунтоўны й дасканалы матэрыял быў.

Калі гэта Ваш уласны тэкст, то пытаньне здымаецца. --EugeneZelenko 14:12, 10 кастрычніка 2009 (UTC)

Пра паданьне "Го! Го! Мель!" - ня сам прыдумляў, тое напісана ў Рагалёва й лічу, што трэба аставіць, але можа трошкі зьмяніць сэнс (ходзіць ці існуе такое паданьне: ну і сам тэкст такога паданьня-версіі)Vaukalaka 18:18, 9 кастрычніка 2009 (UTC)

Аб узросце горада[рэдагаваць крыніцу]

  • А хто што можа сказаць з нагоды заявы Макушнікава? --RagNaRog 09:18, 19 верасьня 2007 (UTC)

Асноўныя дадзеныя[рэдагаваць крыніцу]

Справа ў абагульняючай таблічцы ў пунтце Аўтамабільны код памылка (замест 6 (тычыцца Магілёўскай вобласьці) трэба 3). Таму выпраўляю яе. Vaukalaka 11:15, 9 лістапада 2009 (UTC)

Інфармацыя ўжо не адпавядае сучаснасьці. Зьявіліся маршруты тралейбусаў 9, 21, 23, ужо больш не існуюць 10а, 15а. Апошнім пашырэннем тралейбуснай сеткі было давядзенне яе да мікрараёну Клёнкаўскі. А даўжыня ўсіх аўтобусных маршрутаў 666 км - няўжо гэта не жарт? І па якому году гэтую інфармацыю бралі?Dark534 02:04, 22 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Асноўная праблема ў тым, што гэтую інфармацыю могуць праверыць/выправіць толькі жыхары Гомеля. Калі вы валодаеце актуальнымі зьвесткамі, і маглі б прывесьці гэтую інфармацыю ў стан, які б адпавядаў сучаснасьці, то, я думаю, усе былі б вам вельмі ўдзячныя. Там, дзе інфармацыя выглядае сумнеўна, але няма магчымасьці выправіць, стаўце шаблён {{Няма крыніцы}}, пазьней гэтыя недакладныя зьвесткі можна будзе выдаліць зусім. —zedlik 02:11, 22 студзеня 2011 (EET)[адказаць]