Абмеркаваньне:Ежы Чапскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


30 траўня стварыў артыкул шляхам перапрацоўкі з наркамаўкі. Нягледзячы на скарачэньне да зьместу менавіта аб Ежы Чапскім старонка ўтрымлівае звыш 32 кілябайтаў і зьмяшчае выявы, катэгорыі, некалькі разьдзелаў ды інтэрвікі. Артыкул не зазнаваў вайны правак ды аспрэчаньня зьместу. Ці гатовы артыкул на вылучэньне ў добрыя? Удзельнік:W 23:45, 4 чэрвеня 2014 (FET)

Фоты выраўняць па цэнтры і зрабіць аднастайнымі па памеры, зноскі паставіць у два слупкі, у акадэмічным разьдзеле ёсьць таксама некаторыя цікавыя заўвагі (можна было б і перанесьці з выкарыстаньнем адпаведнага шаблёну). Магчыма дадаць трохі больш спадарожнай інфармацыі пра Чапскага з артыкула-арыгінала (так, суб'ектыўна, для добрага хаця б зносак 20-25 мець мінімальна ў артыкуле).--Mr. Spock абм 09:57, 8 чэрвеня 2014 (FET)

--Mr. Spock абм 15:32, 29 ліпеня 2014 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: Прапановы ўзяты да ўвагі, артыкул можа быць выстаўлены ў добрыя.--Mr. Spock абм 15:34, 29 ліпеня 2014 (FET)

Чаму асобныя гісторыкі перакладаюць польскія імёны на беларускі лад — я ня ведаю, але пад імем Юры асоба невядомая, і ніхто пад гэтым імем яго шукаць ня будзе. Гугл ня даў ніводнага станоўчага выніку паводле імя Юры.--Liashko (гутаркі) 16:00, 29 ліпеня 2014 (FET)

Падтрымліваю пана Liashko, бо імя Юры гучыць крыху недарэчна, тады ўжо ў артыкуле трэба пісаць Язэп Пілсудзкі замест Юзэф Пілсудзкі. І як бы не пісалі гісторыкі, якімі бы аўтарытэтнымі яны не былі, яны не ў моцы зьмяніць імя асобы.--Maks 100 (гутаркі) 23:25, 30 ліпеня 2014 (FET)
Супраць. Калі кінуць пераклад, давядзецца вярнуць прыжыцьцёвае імя Георгі. Насамрэч адзіны спосаб знайсьці зьвесткі аб Чапскім у Беларусі - гэта карыстацца імем Юры, бо толькі пад ім праводзяцца гістарычныя выставы (Ларыса Цімошык. Таямніцы Прылуцкага замка ды загадкі станькаўскай сядзібы дапамагае разгадаць выстава, прысвечаная іх гаспадарам // Зьвязда, 19 верасьня 2013 г. Праверана 26 жніўня 2014 г.).--Удзельнік:W 15:18, 26 жніўня 2014 (FET)
Называць яго можна хоць Джорджам, чалавек ад гэтага ня зьменіцца, але трэба кіравацца тым, што Чапскі каталік і нарадзіўся ў польскай сям'е, таму назвалі яго менавіта Ежы, так, я ўпэўнены, ён запісаны ў касьцёле, а імя Георгі не зьяўляецца яго прыжыцьцёвым, гэта толькі імя, якое фігуруе ў дакумэнтах дзяржавы, падданым, якой ён зьяўляўся, а русіфікацыя (у тым ліку імёнаў і прозьвішчаў) у Расейскай імпэрыі вядомы факт. На мой назва артыкула павінна быць Ежы Чапскі, таму што гэты дзяяч вядомы іменна пад гэтым імем (я, напрыклад, у гэтым артыкуле ўпершыню пачуў Чапскага, як Юрыя) і імёны асобаў перакладаць, на мой погляд, нельга, таму што гэта проста замена русіфікацыі на беларусізацыю. Хіба толькі пад імем Юры праводзяцца гістарычныя выставы, у дадзеным артыкуле няма інфармацыі пра такі факт, больш таго няма нават узгадкі пра тое, што гэта выстава праводзіцца пад імем Юры.
Род Чапскіх мае нямецкае паходжаньне. Сам хрышчаны ў апалячаным касьцёле Юры Чапскі называў сябе беларусам (Захар Шыбека. Чаму Вільня ня стала сталіцай БНР // Беларускі калегіюм, 2013 г. Праверана 27 жніўня 2014 г.). Таму апалячваньне ёсьць такой самай недарэчнасьцю, што й русіфікацыя.--Удзельнік:W 23:37, 27 жніўня 2014 (FET)
З усім гэтым згодны, але няма ніякай згадкі аб тым, каб ён зваў, ці нехта іншы зваў яго Юрыем.--Liashko (гутаркі) 23:49, 27 жніўня 2014 (FET)
На мой погляд для большай выразнасьці можна ў прэамбуле аформіць так: Ежы (Юры) Чапскі (па-польску: Jerzy Czapski, па-расейску: Ежи (Георгий Эмерикович) Чапский). Але..., гэта толькі мая думка.--Maks 100 (гутаркі) 18:18, 26 жніўня 2014 (FET)
Ну дык у летувісаў таксама Вітаўтасы і Гедымінасы, але ж гэта дзіўна, пагатоў тут нішто не замінае ўжыць больш пазнавальны варыянт «Ежы». Хоць асабіста для мяне не крытычна зусім, проста разабрацца хочацца.--Mr. Spock абм 18:45, 26 жніўня 2014 (FET)
«Перакладаць» уласныя імёны дапушчальна толькі ў выпадку манаршых асобаў (напр. Louis XIV), Папаў, Сьвятых і да т.п., у астатніх выпадках можна толькі адаптаваць да правілаў той ці іншай мовы (напр. Рыхард Вагнэр; дарэчы ў летувісаў тый самы выпадак з «-асамі» — таго патрабуе мова. А калі асобныя гісторыкі пішуць па-іншаму — гэта іх права, магчыма, у іх ёсьць на тое прычыны, але пакуль нам (вікіпэдыйцам) гэтыя прычыны не патлумачаны (у пісьмовым/электронным выглядзе), мы павінны прытрымлівацца арыгінальных імёнаў. Падтрымліваю ідэю сп.Maks 100 наконт Ежы (Юры).--Lesnas ättling (гутаркі) 19:17, 26 жніўня 2014 (FET)