Абмеркаваньне:Кобрынь

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На маю думку, помнік у гонар перамогі расейскіх войскаў у даволі неадназначнай для беларусаў вайне мае пэўны ідэалягічны падтэкст, таму я б усё ж прапанаваў замяніць ягоны фатаздымак на больш нэўтральную выяву манастыра, які быў збудаваны яшчэ за часамі ВКЛ і зьяўляецца найстарэйшым будынкам Кобрыня. Аднак, на жаль, у Вікісховішчы няма сучасных выяваў гэтага помніка беларускай архітэктуры... --Казімер Ляхновіч 00:04, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Згодны. Але прапаную ня бачыць «па-змоўчкі» тут нейкую палітыку. Wizardist г 00:06, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Ну, мая прапанова як раз-такі скіраваная на тое, каб выява была максымальна нэўтральнай — і адпаведна, пазбаўленай нейкага ідэалягічнага ды палітычнага зьмесьціва. --Казімер Ляхновіч 00:17, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Тым не меньш, гэты расейскi помнiк зараз з'яўляецца амаль афiцыйным сымбалем места... Напрыклад, глядзiце мескiя газеты (iх "шапкi"), плакаты ў Гарвыканкаме, паштовыя карткi, выпускi навін Кобрынскага тэлебачаньня ды iнш. Магчыма, сёлета зраблю шмат добрых фотак (у тым ліку панарамных). --Azgar 00:19, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Дзякуй за тлумачэньне. З аб'ектыўных прычынаў ня ведаю кобрыньскія рэаліі, хоць з гэтым местам і зьвязаны адзін вельмі прыемны эпізод майго жыцьця...
Амаль афіцыйнае выкарыстаньне — гэта, вядома, сільны аргумэнт, але зь іншага боку на цяперашні момант у нашым праекце не існуе нейкіх правілаў, якія б рэглямэнтавалі ўжываньне здымкаў у шаблёнах-картках местаў. Адпаведна, з фармальнага гледзішча нішто не перашкаджае супольнасьці абраць выяву іншага, менш вядомага, але таксама значнага і, магчыма, больш адпаведнага ВП:НПГ сымбалю. Такім чынам, у дадзеным выпадку ўсё залежыць толькі ад нас :)
А добрыя здымкі, асабліва панарамныя, былі б вельмі дарэчы, загадзя вялікі дзякуй!
--Казімер Ляхновіч 00:38, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Будынак былога манастыра дрэнны тым, што ў жыхароў месца ён найперш асацыіруецца не з культурнай спадчынай, з мiлiцыяй, якая ўжо доўгі час знаходзіцца ў гэтым будынку. --Azgar 01:08, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Пад выяву можна дадаць подпіс кшталту Былы манастыр Сьв. Спаса — помнік архітэктуры XVIII ст., каб было зразумела чаму абралі менавіта яе. Насамрэч вельмі прыкра, што выдатны здабытак беларускай архітэктуры выклікае ў жыхароў места ня надта добрыя асацыяцыі. Выкарыстаньне выявы ў картцы, на маю думку, можа паспрыяць выпраўленьню сытуацыі і, увогуле, будзе мець значны асьветніцкі эфэкт. --Казімер Ляхновіч 01:33, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Мяркую, што бягучы здымак нармалёва адпавядае ВП:НПГ. Нічый асабісты пункт гледжаньня тут не адстойваецца. Ну ёсьць гэты помнік сымбалем места. А нейкі палітычны падтэкст вышуканы адмыслова. Лепш не травіце душу :) Лепш напішыце яшчэ колькі супэрскіх артыкулаў з добрымі ілюстрацыямі. :) Wizardist г 01:20, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Бягучы фатаздымак адлюстроўвае пункт гледжаньня цяперашняй беларускай улады на беларускую гісторыю. А як вядома, афіцыйны ПГ далёка не заўжды адпавядае НПГ — каб ня быць галаслоўным, прывяду ў прыклад тую ж Летуву зь яе афіцыйнымі ацэнкамі ВКЛ. Датычна напісаньня артыкулаў прынамсі на сёньня абвяшчаю перапынак, бо стаміўся ўжо :( --Казімер Ляхновіч 01:33, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Сёньняшнiя мескiя ўлады ўжо не столь катэгарычныя. Напрыклад, к "Дажынкам" ў самым цэнтры места быў усталяваны вялiзарны помнiк Уладзіміру Васількавiчу i яго жонке Вольге. Мабыць, праз некаторы час мы з Вамi ўбычым помнiкi князям Кобрынскiм, Боне Сфорца, Ганне Ягелонке, цi нават Канстанцыi Аўстрыячцы. --Azgar 10:43, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Хтосьці мяркуе, што афіцыйны ідэалягічны вэктар зьмяняецца ў бок адэкватнага ўспрыняцьця гісторыі Беларусі, хтосьці — што ён толькі хістаецца (тая ж сытуацыя, што і з напалову поўнай/парожняй шклянкай). У любым выпадку, кобрынскія ўлады, ня хочуць адставаць ад агульнадзяржаўных тэндэнцыяў, і асабіста я ня бачу нічога кепскага, калі Вікіпэдыя праз сваю дакладна акрэсьленую пазыцыю будзе спрыяць менавіта зьменам, а не хістаньню. --Казімер Ляхновіч 13:50, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Калi будзе шмат добрых фотак, магчыма будзе стварыць каллаж. --Azgar 16:33, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Добрая ідэя. Мяркую, што каляж здолее адлюстраваць усе бакі гісторыі і сучаснасьці Кобрыня. --Казімер Ляхновіч 18:23, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Дарэчы, напiсаў артыкул Спаскi манастыр у рувiкi. --Azgar 23:06, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Цікава, дзякуй. Як будзе час перакладу і паспрабую дапоўніць. --Казімер Ляхновіч 14:43, 27 сьнежня 2009 (UTC)

Выгляд разьдзелу «Насельніцтва»[рэдагаваць крыніцу]

Даўно ламаю галаву як зрабіць гэты разьдзел больш кампактовым і акуратным: што атрымалася ў выніку — можна пабачыць у артыкуле. Калі ў каго ёсьць якія заўвагі, прапановы і г. д. — ахвотна прыму да ўвагі. --Казімер Ляхновіч 23:16, 23 чэрвеня 2010 (UTC)

Файна атрымалася, а галоўнае — чытабэльна --Jauhienij 23:22, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякуй за меркаваньне :) Калі ніхто ня будзе супраць, зьбіраюся паступова аптымізаваць адпаведныя разьдзелы ў артыкулах пра іншыя паселішчы. --Казімер Ляхновіч 23:31, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Згодны з папярэднім камэтаром — напэўна, найлепшы варыянт з тых, што я бачыў раней. Магчыма нават ёсьць сэнс зрабіць такое праз шаблён, каб было магчыма выкарыстоўваць для іншых гарадоў, але, напэўна, трэба спачатку праверыць, ці атрымаецца дапасаваць, каб не капіяваць гэты код цалкам. —zedlik 23:37, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякуй! Наконт шаблёну: цікавы варыянт можна пабачыць у летувісаў (дарэчы, ён ужыты і ў іхным артыкуле пра Кобрынь), дзе лічбы заносяцца ў табліцу, зь якой пры жаданьні можна rodyti гістаграму. Аднак на маю думку, у такой схеме ёсьць пэўныя нязручнасьці, бо немагчыма пазначаць крыніцы зьвестак (апроч стандартных перапісаў sur.) + магчыма толькі па-за шаблёнам пазначыць дадатковыя зьвесткі (рэлігійны, станавы, нацыянальны і інш. склад). --Казімер Ляхновіч 00:08, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Увогуле, для скарачэньня коду гістаграмы, шаблён стварыць сапраўды можна і варта. --Казімер Ляхновіч 00:11, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Варта было бы прыбраць чал. — скарачэньне, паўтараецца, дый ці магчыма вымяраць насельніцтва ў іншых адзінках? :-) --EugeneZelenko 13:37, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякуй, з аднаго боку слушна, але зь іншага — калі колькасць насельніцтва будзе выглядаць як год (напрыклад, 1876 чалавек), ці не заблытае радок кшталту «1897 — 1876» непадрыхтаванага чытача? --Казімер Ляхновіч 17:49, 24 чэрвеня 2010 (UTC)