Абмеркаваньне:Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму Крыштап? --Jauhienij 20:41, 6 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Напрыклад, паводле Г. Сагановіча «сын вялікага гетмана Крыштапа Радзівіла», а таксама Беларускі Гістарычны Зборнік - Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 17, Гістарычны Альманах том 5 / 2001. Гэта першае, што ў гугле знайшлося. Што да іншых магчымых формаў, то асабіста я ня маю нічога супраць «Хрыстафора». --Казімер Ляхновіч 21:27, 6 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

«Арыгінальнае імя»[рэдагаваць крыніцу]

Зь якой нагоды і паводле якіх крыніцаў у кальвініста і прыхільніка незалежнасьці ВКЛ «арыгінальнае імя» на польскай мове? --Казімер Ляхновіч 22:50, 25 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Я так разумею, што ў РП адной з афіцыйных моваў была польская? З гэтым зноў у вас праблемы? І дзе вы бачыце, каб у артыкуле было напісана «арыгінальнае імя»? --Jauhienij 23:02, 25 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Я ня супраць пазначэньня ў прэамбуле імёнаў на іншых мовах, калі яны насамрэч ужываліся ў тагачасных афіцыйных пісьмовых крыніцах (а адпаведна, і ў маўленьні), у гэтым сэнсе можна яшчэ дадаваць варыянт на лаціне. Аднак гаворка вялася пра картку, дзе вы ўласнаруч запоўнілі парамэтар «арыгінальнае імя». --Казімер Ляхновіч 02:27, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Справа ў тым, што поле «арыгінальнае імя» ў картцы прызначанае не зусім для гэтага. Ягоны сэнс: паказаць, што афіцыйнага імя па-беларуску і існуе, а тое, што прыведзенае ў загалоўку карткі, зьяўляецца перакладам. Для пазначэньня варыянтаў імя на іншых мовах у картцы, калі сапраўды ёсьць такая неабходнасьць, варта ўвесьці дадатковае поле менавіта для гэтых мэтаў. —zedlik 06:21, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Асабіста я ня бачу сэнсу ў даданьні падобнага парамэтру. Дадзеная інфармацыя не выглядяае нагэтулькі важнай, каб загрувашчваць картку. --Казімер Ляхновіч 21:57, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Падтрымліваю ідэю ўдзельніка zedlik, каб вырашыць праблему эскаляваньня канфліктаў (наяўных і будучых) на нацыяналістычнай глебе з боку ўдзельніка Казімер Ляхновіч. Мяркую, што калі парамэтар будзе называцца «варыянт імя» альбо нешта падобнае, будзе менш фармальных дробязяў для распальвяньня спрэчак. --Jauhienij 22:36, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Затое будуць спрэчкі датычна дарэчнасьці або недарэчнасьці поўнага запаўненьня грувасткіх картак. --Казімер Ляхновіч 22:58, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Спосаб разьвязаньня пытаньня, які прапанаваў я, зьяўляецца выключна тэхнічным спосабам вырашэньня і толькі з-за таго, што усе парамэтры мусяць выкарыстоўвацца па прызначэньні (напрыклад, для магчымага аўтаматычнага разбору шаблёну ў будучыні). Але цяпер зразумела, што праблема ляжыць у больш прынцыповай плоскасьці: дадаваць увогуле ці не дадаваць. З улікам таго, што гэта ўжо ня першая спрэчка на гэтай глебе (таксама былі аналягічныя пытаньні з населенымі пунктамі), мне здаецца, што варта заняцца выпрацоўкай агульнага пагадненьня пра дадаваньне варыянтаў імёнаў на іншых мовах у артыкул, і асобна, пра дубляваньне гэтых варыянтаў у картках. Пакуль я ня бачу відавочнага крытэру для ўсіх выпадкаў, але на маю думку дадаваньне мовы толькі на аснове дзяжаўнай мовы зьяўляецца не зусім дасканалым падыходам, бо, відавочна, такому ж крытэру будуць адпавядаць прапановы дадаць, напрыклад, імёны па-расейску ў артыкул Кастусь Каліноўскі (дзяржаўная мова Расейскай Імпэрыі), або ва ўсе артыкулы з Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі (расейская як дзяржаўная мова РБ). Больш лягічным мне падаецца выкарыстаньне падыходу, падобнага да катэгарызацыі прыналежнасьці асобаў да краіны: калі мастак нарадзіўся ў Беларусі, а ўсё жыцьцё працаваў у Польшчы, то ён будзе польскім мастаком, нават калі ён зьяўляецца этнічным беларусам. Але гэтую думку яшчэ трэба разьвіваць, бо існуе вялікая колькасьць акалічнасьцяў. —zedlik 04:10, 27 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Даволі складанае пытаньне. Увогуле, асабіста я апошнім часам усё больш пераконваюся ў слушнасьці мінімізацыі ўжываньня ў прэамбуле і картках варыянтаў імёнаў/назваў на іншых мовах, калі яны ў поўным сэнсе не зьяўляюцца «арыгінальнымі». На маю думку, у гэтых месцах мусіць давацца толькі найбольш істотная інфармацыя, а не прасоўвацца лігвістычнае засьмечваньне-малпаваньне з праектаў на іншых мовах, дзе дагэтуль ня могуць вызначыцца з адзінай формай падачы матэрыялу, зьвязанага з гісторыяй Беларусі. Крытэр прыналежнасьці асобаў да краіны можа быць даволі слушным, калі ў гэтым пытаньні арыентавацца толькі на беларускую гістарычную школу, аднак як вядома, практычна ўсе постаці беларускай гісторыі да 20 ст. быццам бы «навукова» аспрэчваюцца гісторыкамі суседніх краінаў. Праўда, калі браць пад увагу ўсе падобныя меркаваньні (на што напалягаюць некаторыя ўдзельнікі), то ў выніку атрымаецца, што ў беларусаў, увогуле, да 20 ст. не было й няма нічога свайго. --Казімер Ляхновіч 14:10, 29 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Да ўводу кодэксу Напалеона ўсе касьцельныя мэтрыкі (таксама хрышчэньня) былі пісаныя на лацінскай мове, таму можна нават прыняць, што арыгінальнае імя заўсёды былі па-лацінску (іншых урадавых мэтадаў рэгістрацыі дзяцей не была) ;) Bocianski 21:47, 27 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
У мэтрыках хрышчэньня ў менскіх касьцёлах імёны нават цяпер па-польску запісваюцца. І дзе тут справядлівасьць? :) —zedlik 02:47, 29 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Дарэчы, слушная заўвага пра арыгінальнае імя на лаціне датычна дзеячоў-каталікоў таго часу. Аднак кальвіністы, да якіх належаў М. К. Радзівіл, здаецца, актыўна выступалі за выкарыстаньне нацыянальных моваў, таму напэўна, арыгінальнае імя ў дадзеным выпадку ўсё ж было на (стара)беларускай — з улікам часу жыцьця і перакананьняў самой пэрсаналіі. --Казімер Ляхновіч 14:10, 29 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]