Абмеркаваньне:Лех Качынскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Які варыянт прозьвішча будзе слушным: Качынскі або Качыньскі? Радыё Свабода і НН (таксама расейскія СМІ) выкарыстоўваюць Качыньскі. Прапаную пернесьці артыкул у Лех Качыньскіzedlik 18:49, 10 красавіка 2010 (UTC)

Пэўна, Качыньскі слушнейшы варыянт як больш адпаведны да арыгіналу. --Казімер Ляхновіч 19:27, 10 красавіка 2010 (UTC)
Качынскі больш распаўсюджанае. Таксама раю паглядзець Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на «К».
БКП-2005, Разьдзел 11, 33, д) [н’] на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у [н]: конь – конскі, Барань – баранскі, Блонь – блонскі, Гарынь – гарынскі, Кобрынь – кобрынскі, Лань – ланскі, Любань – любанскі, Радунь – радунскі, Смаргонь, Смаргоні – смаргонскі; Вільня – віленскі, Горадня – гарадзенскі; Астрахань – астраханскі, Гасконь/ Ґасконь – гасконскі, Познань – познанскі, Шампань – шампанскае; Гішпанія – гішпанскі, Данія – да´нскі, Японія – японскі. Але: студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі (у т. л. ад Чэрвень), ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі, восеньскі. Няўжо прозьвішча Качынскі ня мае ўтваральнай асновы? --Ліцьвін 19:46, 10 красавіка 2010 (UTC)
Ну тады атрымліваецца, што і Свабода, і Палёнія пішуць з памылкамі. —zedlik 19:59, 10 красавіка 2010 (UTC)
Ня ўсе глядзяць БКП-2005 :-) --Ліцьвін 20:04, 10 красавіка 2010 (UTC)