Абмеркаваньне:Люцын

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лудза - яна й у Афрыцы, як гавораць, Лудза. Навошта перакручвыаць на расейскі манэр? Што за Люцын, ё-маё? Хто-небудзь падасьць крыніцу, дзе так у беларускай мове пісалася??? У адваротным выпадку патрабую неадкладнага навяртаньня назвы гораду ў Лудзу!--Kažemaks 19:57, 28 кастрычніка 2006 (UTC)

Калі ласка. Варта таксама пашукаць у Google.

Ну, добра. Але ж у нас, да прыкладу, Даўгаўпілс лічыцца галоўным найменьнем. І на яго перанакіроўваецца Дзьвінск. Мабыць, варта і тут галоўным артыкулам зрабіць Лудзу. (Ці наадварот: перарабіць накіраваньні іншых латыскіх гарадоў).

Зы. Дзякуй за артыкул. Ня ведаў пра такую назву дагэтуль. :-) --Kažemaks 16:26, 29 кастрычніка 2006 (UTC)


Такім жа чынам Рэзэкнэ павінна называцца Рэжыца

Населеныя месцы ў Латгаліі (б. Інфлянты) маюць традыцыйныя беларускія назвы, поруч з латгальскімі. Цалкам нармальна, калі беларусамі скарыстоўваюцца беларускія назвы. Вось толькі трэба, можа, пісаць прыкладна ў такой форме: "Люцын — традыцыйная беларуская назва латыскага гораду Лудза". Так, і Рэжыца мусіць быць Рэжыцай. — W.V.-S. 23:51, 30 кастрычніка 2006 (UTC)
Думаю, варта ў катэгорыі Гарады Латвіі падаць у дужках пасьля найменьня Люцын латыскі адпаведнік Лудза. Бо на сучасных мапах, відаць, толькі апошнюю назву й магчыма адшукаць. + варта націск на слове Люцын паставіць (на першы склад, правільна?)--Kažemaks 11:59, 1 лістапада 2006 (UTC)