Абмеркаваньне:Македонія (неадназначнасьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Македонія»)

Як перасунуць тэкст "Македонія" пад назву "Рэспубліка Македонія", каб у артыкуле Македонія можна было зрабіць разводку на некалькі значэньняў? Бо з антычнай македоніяй пачало блытацца.--Vojt V 19:56, 07.01.2006 (UTC)

Для гэтага ёсьць закладка перанесьці. Тады ужо варта стварыць артыкулы Македонія (старажытная Грэцыя), Македонія (рэгіён Грэцыі). --EugeneZelenko 21:18, 07.01.2006 (UTC)
Варта было перанесьці былы артыкул Македонія ў Рэспубліка Македонія (замест капіяваньня зьместу), каб захавалася гісторыя рэдагаваньняў. Але гэта заўвага на будучыню :-). --EugeneZelenko 15:09, 18.01.2006 (UTC)

Македонія (неадназначнасьць)[рэдагаваць крыніцу]

Было б мэтазгодней стварыць старонку Македонія (неадназначнасьць), а асноўнай пакінуць Македонія, на каторай падаць інфармацыю пра краіну, а ўсе іншыя значэньні расьпісаць на старонцы Македонія (неадназначнасьць), спасылку на якую можна падаць на старонцы Македонія. --Red_Winged_Duck 13:17, 18.01.2006 (UTC)

  • магчыма, але грэкафілы маглі б узбунтавацца :) ды і што цяпер, перарабляць?--Vojt V 14:45, 18.01.2006 (UTC)
Усё ж у звычайнага наведніка Македонія найперш асацыюецца, як мне здаецца, з краінай Македоніяй, а не з раёнам Грэцыі ці часткай Рымскай Імпэрыі. Таму гэты варыянт і мусіць быць асноўным. Акрамя таго, прасьцей разабрацца цяпер, чым празь некаторы час разграбаць наступствы. Таму я за варыянт, калі артыкул пра краіну будзе пад назвай Македонія, а ўсе астатнія варыянты будуць апісаныя на старонцы Македонія (неадназначнасьць). Калі трэба магу ўсё перарабіць сам. Але калі будуць тыя, хто супраць, дык пакінем усё як ёсьць. --Red_Winged_Duck 19:35, 18.01.2006 (UTC)
Ня тое каб я быў катэгарычна супраць. Але ня ўпэўнены, што гэта сапраўды праблема. у іншамоўных вікіпэдыях па-рознаму: у адных так, у другіх гэтак. Наконт першай асацыяцыі таксама ня ўпэўнены: што асацыюецца з Македоніяй? Аляксандар Македонскі, можа, у першую чаргу. А ён з сучаснымі македонцамі нічога агульнага ня мае (хоць яны так і ня думаюць). ды і іншыя рэчы. Але калі вам хочацца, дык як знаеце. --Vojt V 21:40, 18.01.2006 (UTC)
Добра, хай застаецца як ёсьць. :) --Red_Winged_Duck 11:58, 20.01.2006 (UTC)

Падтрымліваю перанос у Македонія (неадназначнасьць), а артыкул пра сучасную краіну — у Македонія. --Renessaince 11:05, 26 траўня 2011 (EEST)[адказаць]