Абмеркаваньне:Малочная вайна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мяркую, што гандлёвы канфлікт альбо гандлёвая вайна будзе больш адпавядаць сутнасьці падзеяў. Дарэчы, чаму не выкарыстоўваецца год? --EugeneZelenko 13:36, 10 чэрвеня 2009 (UTC)

Можна зрабіць перанакіраваньне... Але гэты канфлікт ужо замацаваўся ў СМІ і сьвядомасьці, як малочная вайна... паглядзіце ў пошукавіках... пра год і нават "2009" разважаў, але чамусьці вось так зрабіў... Можа і трэба паправіць... І ня прыдумаў катэгорый куды яго запхнуць...--Ruslan Raviaka 14:11, 10 чэрвеня 2009 (UTC)
Калі з нумарам, то варта альбо «Малочная вайна 2009 году» альбо «Малочная вайна — 2009». А можа лепей увогуле бяз году, бо ці шмат такіх назваў? Катэгорыі, я мяркую Беларусь і Расея сюды падыдуць. —zedlik 19:50, 10 чэрвеня 2009 (UTC)

Мяркую, што варта замяніць у назьве слова «вайна» на слова «канфлікт», або на нейкае іншае, бо гэтая падзея ніякай вайной не зьяўляецца. --Red_Winged_Duck 10:30, 15 чэрвеня 2009 (UTC)

Але ж гэтак паўсюдна (у тым ліку і СМІ) той канфлікт называюць... Як пісаў - можна зрабіць перанакіраваньне...--Ruslan Raviaka 10:37, 15 чэрвеня 2009 (UTC)