Абмеркаваньне:Мальёрка Пальма

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці ў Малёрка Пальма, бо ў арыгінале Mallorca, а ў гішпанскай l перадаецца заўсёды. --Red_Winged_Duck 18:25, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Варта перанесьці ў Мальлёрка Пальма, бо спалучэньне льл у гішпанскай рэалізуецца фанэтычна (25:76) --Jauhienij 18:34, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Мальлёрка Пальма. Яўгеній мае рацыю. --Dymitr 18:36, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Але ж там размовы выключна пра фіналі, а тут — корань слова. --Red_Winged_Duck 18:59, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Пад фінальлю ў БКП разумеецца завершаньне слова, без увагі на яго марфэмную будову, то бок фіналь можа накладвацца на канчатак, напрыклад, Балоньня, Ніцца, Бакачча, эскадрыльля, гэта ўсё корні і адначасна фіналі. Мяркую, што ў гішпанскай спалучэньне льл вымаўляецца аднолькава як у сярэдзіне слова, так і напрыканцы. --Jauhienij 19:10, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
У прыкладах, што падае БКП, на жаль, няма ніводнага, дзе б такое спалучэньне сустракалася ў сярэдзіне слова (а выключна перад адзінкавымі галоснымі ў той самай фіналі), таму пытаньне застаецца адкрытым. Думаю, да ягонага вырашэньня можна ў такіх выпадках перадаваць і як льл. --Red_Winged_Duck 19:28, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, дзеля дакладнасьці спытаю ў Вінцука Рыгоравіча. Але як на мяне, тут няма ніякай неадназначнасьці. --Jauhienij 20:19, 19 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]