Абмеркаваньне:Марс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мабыць усё ж варта перанесьці артыкул у Марс? Значэньне «плянэта» заўважна прэвалюе па-над астатнімі. — Wizardist г 10:15, 2 лістапада 2012 (FET)

Але плянэта названая ў гонар бога, не зусім лягічна, калі другаснае значэньне будзе на першым месцы. --Red_Winged_Duck 10:51, 2 лістапада 2012 (FET)
Гэта другаснае значэньне паводле паходжаньня, але зусім не паводле пашыранасьці ўласна значэньня. А агульная практыка як раз палягае ў тым, каб вызначаць першаснасьць паводле пашыранасьці значэньня. Беларусь у значэньні краіны болей шырока ўжываецца, як у значэньні трактару. en:Wikipedia:Disambiguation#Is there a primary topic?. — Wizardist г 12:16, 2 лістапада 2012 (FET)
Трактар названы якраз у гонар краіны, таму такі прыклад не зусім карэктны. А па спасылцы пішуць пра тое, што пытаньне вызначаецца ў дыскусіі, а не паводле фармальных прыкметаў, таму я вышэй і выказаў сваё меркаваньне. --Red_Winged_Duck 12:27, 2 лістапада 2012 (FET)
Поддерживаю Red_Winged_Duck, планета названа в честь Бога войны, поэтому она никак не может быть главным значением. Это если бы Бога назвали в честь планеты, тогда другой разговор был бы. --Base (гутаркі) 18:04, 2 лістапада 2012 (FET)
Але ж вы цалкам ігнаруеце тое, што я напісаў, і што мае месца ў практыцы цяпер. У нас ёсьць штат Алабама, а яшчэ будзе Алабама (рака) і, нарэшце, Алабама — племя, ад якога паходзіць назва і штату і ракі. Ёсьць таксама, дарэчы, наўпрост датычныя Марсу, Фобас і Дэймас. Дэ факта, займаньне старонкай неадназначнасьці артыкулу Шабаны дае права казаць, што ёсьць парытэт паміж Шабаны (Менская вобласьць) і Шабаны (мікрараён) (але я б асабіста быў за перанос мікрараёну пад асноўную назву). Або, напрыклад, разьмежаваньне Энэргія і Энэргія (эзатэрыка). Прыкладаў стос. І я не разумею, навошта адрывацца ад практыкі іншых разьдзелаў дзеля нейкага дзікунства і каб быць «не як усе». — Wizardist г 20:21, 2 лістапада 2012 (FET)
Згаджуся з Візардыстам. Сапраўды, трэба карыстацца сучаснымі суадносінамі ў «папулярнасьці» значэньняў, а не «хто першы, той і выйграў», інакш могуць здарацца кур’ёзныя сытуацыі — як у прыкладах вышэй. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 20:59, 2 лістапада 2012 (FET)
  • Гугл на запыт «Марс» (старонкі на беларускай мове) падае ў пераважнай бальшыні выпадкаў спасылкі з інфармацыяй пра плянэту, а не пра даўняе грэцкае боства ([1] гл. першыя 5 старонак), таму, калі кіравацца гэткім аб'ектыўным крытэрам, частотнасьць асьвятленьня тэматыкі пра плянэту колькасна большая за міталягічную тэматыку, таму варта пагадзіцца з прапановай сп. Wizardist. P.S. Як бачна з інтэрвікі, найменьне гэтага артыкула вырышаецца ўдзельнікамі кожнае моўнае супольнасьці прыватным парадкам, што, зрэшты, не супярэчыць en:Wikipedia:Disambiguation#Is there a primary topic?. --Jauhienij (гутаркі) 22:50, 2 лістапада 2012 (FET)