Абмеркаваньне:Маёнтак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лічу, што назву артыкула трэба перайменаваць на "Маетак", т.е. без "н", бо гэта яўная польшчызна. Прыкладаў кшталту гэткага, зашмат: Дамброўка, заместа беларускага Дуброўка. Такія беларускія словы як зубы і рукавіцы ў польскае мове перадаюцца як зэмбы і рэнкавіцы. Чакаю рэакцыі адміна, бо болей не ведаю,як данесьці свае думкі. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся XHCKidx (гутаркі · унёсак).

Каб зьмяніць назву артыкула, трэба прывесьці аўтарытэтныя крыніцы, якія б маглі пацьвердзіць такі варыянт назвы. Прапанаваны ж вамі варыянт наогул не сустракаецца ў слоўніках на slounik.org, а таксама на сайце knihi.com. --Red_Winged_Duck 13:42, 28 красавіка 2013 (FET)

Як доказ, вы можаце вышукаць слово «маетность» у наступным артыкуле. Літара н там адсутнічае, бо гэта выключна польскі насавы гук. Я выкарыстаў гэта як прыклад. А так, нажаль, у слоўніках мы маем толькі польскі варыянт вымаўленьня гэтага слова. Так сама зьвярніце ўвагу на напісаньне гэтага слова на украінскай і чэскай мовох.

http://ru.wikipedia.org/wiki/Западнорусский_письменный_язык#.D0.A1.D1.82.D0.B0.D1.80.D0.BE.D0.B1.D0.B5.D0.BB.D0.BE.D1.80.D1.83.D1.81.D1.81.D0.BA.D0.B8.D0.B9_.D0.BF.D0.B8.D1.81.D1.8C.D0.BC.D0.B5.D0.BD.D0.BD.D1.8B.D0.B9_.D1.8F.D0.B7.D1.8B.D0.BA

Відавочна, што слова прыйшло з польскай мовы, але Вікіпэдыя не займаецца «пошукам праўды», яна абапіраецца на вартыя даверу крыніцы — слоўнікі, энцыкляпэдыі, практыку ўжываньня, дзе прапанаваны варыянт пакуль не зьяўляецца распаўсюджаным. Таму ў цяперашні момант напісаньне «маёнтак» зьяўляецца адзіным магчымым. —zedlik 16:05, 28 красавіка 2013 (FET)

А як гэта слова ў Статуце ВКЛ прапісана? Ці якіх старадаўніх актах? Тады ўсё будзе зразумела. --Ruslan Raviaka (гутаркі) 18:41, 28 красавіка 2013 (FET)

Відавочна, прапісана "маетак", але я разумею, што мае думкі гэта не доказ. Дарэчы, ці маецца ў сеціве электронны варыянт Статутаў? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся XHCKidx (гутаркі · унёсак).

Ды справа ня ў вашых думках і ня ў вас асабіста. Якой бы лягічнай не была варыятыўнасьць, Вікіпэдыя грунтуецца на наяўных крыніцах і практыцы ўжываньня.
Электронны варыянт існуе і даснупны, напрыклад, тут [1] або тут [2]. Нават існуе поўная фатакопія арыгінальнага Статута 1588 году. —zedlik 01:04, 30 красавіка 2013 (FET)

Дзякую