Абмеркаваньне:Мігель Сэрвантэс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кішот ці Кіхот?[рэдагаваць крыніцу]

Я чытаў тлумачэньне пра вымаўленьне ў en:Don Quixote#Spelling and pronunciation. З іншага боку, google адшукаў толькі адзін Кішот ў і больш за 40 Кіхот ў. --EugeneZelenko 02:30, 04.05.2005 (UTC)

У арыгінале - Кішот.[рэдагаваць крыніцу]

Тэмат цiкавы. У арыгінале Сэрвантэса — дон Кішот (Don Quixote), у выдыньнях на сучаснай касьцільскай — Дон Кіхот (Don Quijote).

Можа пісаць як гэта больш прынятае ў нас, дый і як ведае большасьць (мо мне ня трэба гаварыць за большасьць? :-) чытачоў, а ў артыкуле прысьвяціць сэкцыю вымаўленьню, як гэта зроблена ў en:Don Quixote? --EugeneZelenko 14:08, 04.05.2005 (UTC)

Калі ўжо бярэм за прыклад ангельскую, варта адзначыць, што ў ангельскіх перакладах пераважна ужываюць напісаньне Don Quixote.--Andrei 22:02, 04.05.2005 (UTC)

Я меў на ўвазе выкарыстоўваць у назьве Кіхот (як болей распаўсюджаны ў беларускай мове), але ў артыкуле, прысьвечаным раману, растлумачыць пра два варыянты напісаньня і вымаўленьня, як гэта зроблена ў en:Don Quixote#Spelling and pronunciation. --EugeneZelenko 05:33, 05.05.2005 (UTC)