Абмеркаваньне:Наша Ніва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выданьне Нашай Нівы было адноўленае ў 1920 годзе. Выйшла 9 нумароў.

цікава! Ёсьць падрабязнасьці ў інтэрнэце?--Czalex 20:14, 05.03.2006 (UTC)
Ці ня варта ўключыць гэтыя зьвесткі ў асноўны артыкул?Bacian 21:42, 5.верасьня.2006 (UTC)
Падрабязнасьці ёсьць у бе-вікі. Але ўключаць трэба не ў асноўны артыкул, а разьдзяляць яго на тры асобныя часткі — гэта розныя выданьні. --Taravyvan Adijene 21:52, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Падтрымліваю. Матэрыялаў на кожнае выданьне хапае. — Wizardist г 17:06, 6 сьнежня 2012 (FET)

Аб’ектыўнасьць[рэдагаваць крыніцу]

У артыкуле шмат катэгарычных выказваньняў на конт статусу газэты і Беларусі. Гэтак, выкарыстоўваюцца ацэнкі выданьняў як «каляніяльныя», БССР разглядаецца як «савецкая акупацыя». Зерне праўды, у гэтым можа быць, а можа і ня быць, але гэтыя меркаваньні (падкрэсьлена) зьяўляюцца маргінальнымі і ня маюць той значнасьці ў кантэксьце гэтага артыкулу, каб пацьвярджаць гэта нейкімі спасылкамі на крыніцы. Прапаную прывесьці тэкст артыкулу да болей нэўтральнага стану. Wizardist г 02:06, 2 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Абмеркаваньне:Наша ніва (1906)[рэдагаваць крыніцу]

Перанесена са старонкі Абмеркаваньне:Наша ніва (1906)

Які сэнс у артыкулах Наша ніва (1920), Наша ніва (1991) і Наша ніва (1906), калі існуе артыкул Наша Ніва?--Czalex 18:53, 14.жніўня.2006 (UTC)

Варта зьвярнуцца да Удзельнік:Yury Tarasievich як аўтара гэтых артыкулаў. --Red_Winged_Duck 10:57, 15.жніўня.2006 (UTC)
На бягучы час, мо гэта сэнсу ня мае, але, напэўна, матэрыялы можна знайсьці, каб пашырыць артыкулы пра кожны пэрыяд (альбо вэрсію). --EugeneZelenko 14:28, 15.жніўня.2006 (UTC)

Сэнс у іх такі, што гэта тры розныя выданні, і матэрыялу пра (1906) і (1920) не месца ў (1991), як, дарэчы, і матэрыялу пра газету Наша доля. Я ўжо не кажу пра арыгінальны рысёрч. ---Yury Tarasievich 16:11, 15.жніўня.2006 (UTC)

Але кожны раз гэтыя выданьні не без падставы пазыцыянавалі сябе пераемнікамі справы сваіх папярэднікаў. Таму мне падаецца, што варта весьці размову пра ўсе гэтыя пэрыпэтыі ў кантэксьце гісторыі адной і той самай газэты. Выдзяляць асобныя артыкулы для тых ці іншых пэрыядаў? ІМГО немэтазгодна, бо ня то аб'ём. Прапаную аб'яднаць усе 4-5 (!) артыкулаў у Наша Ніва.
Чаму тады не аб'яднаць усе артыкулы пра газеты ў адзін? Усе яны пазіцыянуюць сябе як пераемнікі адной справы -- сумленнага інфармавання чытача, пра што іх рэдактары і абвяшчаюць, ігд, ітп... ---Yury Tarasievich 19:38, 15.жніўня.2006 (UTC)
Карацей. Я, у прынцыпе, разумею, што вам муліць. Але, калі хоць для прыліку трымацца прынцыпаў энцыклапедызму, то, калі рэчы -- розныя, то і артыкулы -- розныя. Хто і што дэклараваў -- можна ўзгадаць у тэксце. ---Yury Tarasievich 19:38, 15.жніўня.2006 (UTC)
Мне, як пан кажа, "муліць", што пра адную і тую ж газэту мы маем 5 артыкулаў. Розныя рэчы - розныя артыкулы. Адна рэч - адзін артыкул. Асабліва бессэнсоўным падаецца артыкул Наша ніва (1991), які амаль літаральна цытуе артыкул Наша Ніва. --Czalex 20:20, 15.жніўня.2006 (UTC)
Усё ж думаю, муліць вам не тое. Але пакінем гэту тэму.
Менш хвалюйцеся, нэрвовыя клеткі не ўзнаўляюцца--Czalex 15:49, 16.жніўня.2006 (UTC)
"Цытуе", таму што я вынес туды ўвесь матэрыял, які тычыцца (1991), з дайджэсту Наша Ніва. Каб зацікаўленыя маглі паглядзець, упэўніцца, што там нічога не прапала, дапісаць, паставіць спасылак, а сам дайджэст -- ліквідаваць. ---Yury Tarasievich 06:42, 16.жніўня.2006 (UTC)
Зразумела. Але я настойваю на тым, што павінен быць адзін артыкул для газэты "Наша Ніва", якая была заснаваная ў 1906 і адноўленая ў 1920, а потым у 1991 гадох. Той факт, што абазначаная Вамі як "Наша ніва 1991" газэта сёлета адзначае свой 100-гадовы юбілей, на мой погляд, адназначна сьведчыць пра пераемнасьць. Таму я і надалей лічу мэтазгодным выдаліць дублюючыя артыкулы, аб'яднаўшы інфармацыю зь іх у існуючым артыкуле Наша Ніва--Czalex 15:49, 16.жніўня.2006 (UTC)
Ну, настойвайце. ---Yury Tarasievich 19:49, 16.жніўня.2006 (UTC)
І на заканчэнне тэмы "сто лят": кожнаму воля верыць. У тое, што ліберальна-элітысцкая газета ёсць "тое самае", што і народніцка-сацыялістычная. Або ў тое, што першы клопат улады дабро народу. Або ў флагістон ці эпіцыклы. Але ці пры гэтым каго не пашываюць у дурні? ---Yury Tarasievich 05:34, 17.жніўня.2006 (UTC)
Гэта розныя (зусім і вельмі) выданьні, якія вымагаюць трох асобных артыкулаў. --Xaczyk 11:45, 22.жніўня.2006 (UTC)
П.С. Пра Нашу Долю ў Наша Ніва ёсьць хіба толькі згадка.--Czalex 18:43, 15.жніўня.2006 (UTC)
Асобны раздзел, а не згадка. Дарэчы, увесь той артыкул пусты ў сэнсе спасылак. ---Yury Tarasievich 19:38, 15.жніўня.2006 (UTC)
Дык дадайце, каліласка, спасылак - і/ці папраўце недакладнасьці ў адпаведнасьці з спасылкамі. Мы ў Вікіпэдыі. Трэба правіць існуючыя артыкулы, а не пісаць замест іх новыя--Czalex 20:20, 15.жніўня.2006 (UTC)
Кажа хто? У маіх тэкстах спасылкі ёсць. Адкуль іншыя аўтары набралі сваіх звестак -- ім лепей ведаць, праўда? ---Yury Tarasievich 06:42, 16.жніўня.2006 (UTC)

калі хто ліча, што гэтыя тры НН - розныя выданьні, і патрэбныя розныя артыкулы кожнаму, калі ласка дадайце ў асноўны артыкул Наша Ніва ясныя тлумачэньні, пару слоў (прыблізна): "за 100 год існавалі 3 розныя газэты з аднолькавым назовам, але зусім розныя па зьмесьце, стылю, палітыцы, і рэдакцыямі". тады ня будзе пытаньняў, а чаму іх тры. --ŹmiŁa 12:06, 22.жніўня.2006 (UTC)

Гл. гісторыю Наша ніва. Yury Tarasievich 12:57, 22.жніўня.2006 (UTC)

Абмеркаваньне:Наша ніва (1920)[рэдагаваць крыніцу]

Перанесена са старонкі Абмеркаваньне:Наша ніва (1920)

Які сэнс у артыкулах Наша ніва (1920), Наша ніва (1991) і Наша ніва (1906), калі існуе артыкул Наша Ніва?--Czalex 04:28, 15.жніўня.2006 (UTC)

гэтыя артыкулы (прынамсі прагледжаны "Наша Ніва 1920") не дублюе артыкул "Наша Ніва", а дапаўняе яго! У "асноўным" артыкуле ані слова пра 20 год, пра Знамяроўскага. Безумоўна, лепш было б каб уся інфармацыя была ў адным месцы - тады трэба не выдаляць "дадатковыя" артыкулы, а перанесьці іхны зьмест у "асноўны". Dzien