Абмеркаваньне:Нікалё Мак’явэльлі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэты артыкул часткова або цалкам прадстаўляе пераклад старонкі «Нікола Макіявелі» з беларускай (афіцыйны правапіс) Вікіпэдыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribute/Share-Alike 3.0, могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце сьпіс аўтараў на старонцы гісторыі рэдагаваньняў арыгінальнага артыкула

Амаль увесь зьмест таго артыкула ёсьць у - Мак’явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак’явэлі ; пер. З італьянскай Зм. Коласа. – Мінск : Зміцер Колас, 2008. – 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3

Тут важная форма зьместу: ад гэтага залежаць правы на тэкст. Ці можна пацікавіцца: зьмест з кнігі перададзены ў артыкуле ўласнымі словамі або скапіяваны адтуль абзацамі? Калі другое, то гэта парушэньне аўтарскіх правоў, скапіяваны тэкст трэба будзе выдаляць і перадаваць зьвесткі ўласнымі словамі. Калі ж парушэньня аўтарскіх правоў аўтара кнігі няма, то пры выкарыстаньні тэкстаў зь іншых разьдзелаў Вікіпэдыі неабходна якім-небудзь чынам пазначаць крыніцу (нават у кароткім апісаньні зьменаў будзе дастаткова) — гэтага патрабуе ліцэнзія, пад якой публікуюцца тэксты Вікіпэдыі. —zedlik 22:14, 18 траўня 2010 (UTC)

Тэкст істотна перапрацаваны. Іншая справа, што пакуль бачу толькі адную кароткую зьмену, што мажліва варта ўнесьці - прыбраць першую або другую (паўторную) перасылку да артыкула Францыя.

Дзякуй! Зразумела, тады з аўтарскімі правамі ўсё добра. Тады атрымліваецца толькі што пры пазычаньні тэсту зь іншага разьдзелу Вікіпэдыі неабходна гэта неяк пазначаць па ўмовах ліцэнзіі. Глядзіце больш падрабязнае апісаньне на старонцы http://wikimediafoundation.org/wiki/Умовы_выкарыстаньня
Што тычыцца «Францыі», то гэта ўжо неістотныя зьмены, глядзіце на ўласны густ, як будзе лепей. —zedlik 23:30, 18 траўня 2010 (UTC)