Абмеркаваньне:Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Назва артыкула надзвычай няўдалая.

Як мінімум не "паўстаньне Каліноўскага", а "паўстаньне пад кіраўніцтвам Каліноўскага". Аднак і гэта не адпавядае гістарычнай праўдзе, ён ня быў адзіным і ня ўвесь час быў галоўным кіраўніком. І звалі яго не Кастусь, а Вінцэнт (поўнае імя Вінцэнт-Канстанцін).

Лепш назваць артыкул "Паўстаньне 1863-1864".

W.V.-S. 22:27, 28.04.2005 (UTC)

я не спэцыяліста па гісторыі. у іншых вікях яно завецца "студзеньскае". ня ведаю, як у нас.
каб перайменаваць артыкул трэба націснуць "перанесьці" і напісаць новае імя. --ŹmiŁa 10:48, 29.04.2005 (UTC)
Мне здаецца, што назва Паўстаньне 1863-1864 гадоў будзе выглядаць больш скончанай. --EugeneZelenko 14:10, 29.04.2005 (UTC)

Артыкул на украінскай Вікіпэдыі[рэдагаваць крыніцу]

Мне здаецца, што артыкул пра паўстаньне 1863-1864 на украінскай Вікіпэдыі не зусім аб'ектыўны: там гаварыцца толькі пра палякаў. Хацел бы яго зьмяніць, але да тога хацелася б зьведаць меркаваньне беларусаў, паколькі паўстаньне адбывалася на іх тэрыторыі. Калі ласка, завітайце да украінскай старонкі і напішыце там сваі каментары. Спасылка ёсьць на старонке беларускага артыкула.

--Olexij 19:48, 11.03.2006 (UTC)

Артыкул перанесены ў Паўстаньне 1863—1864 гадоў бо інтэрвал у часе. —zedlik 17:32, 24 траўня 2009 (UTC)

Мо хто возьмецца распрацаваць?[рэдагаваць крыніцу]

Неяк выпадкова зайшоў. А тут такое. Бо гэта ганьба. Усяго 4 радкі. Я сам не вазьмуся: не хапае ведаў ды і часу. Але гэты артыкул лічу патрэбна давесьці хаця б да больш-менш нармалёвага стану… Хто сьмелы? :) --Аляксей К. 00:05, 13 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Ну што тут сказаць?.. --Taravyvan Adijene 01:01, 13 лютага 2011 (EET)[адказаць]
І тым ня менш :) --Аляксей К. 21:07, 13 лютага 2011 (EET)[адказаць]

А чаму ў прэамбуле панятак «Паўстаньне 1863—1864 гадоў» прыраўноўваецца да азначэньня «паўстаньня Кастуся Каліноўскага»? Кастусь Каліноўскі быў толькі адным з кіраўнікоў паўстаньня (першым завадатарам на абсягах Літвы і Беларусі, але ня ўсёй тэрыторыі, на якой адбываўся студзеньскі закалот). Варта вызначыцца пра што паведамляе артыкул: пра паўстаньне 1863—1864 гадоў наагул ці толькі ў межах былога Вялікага Княства Літоўскага? З прэамбулы вынікае, што першае, але чаму тады паведамляецца, быццам вышэйадзначаныя паняткі ўзаемазамяняльныя? На маю думку, варта адзначыць, што «паўстаньнем К. К.» называюць паўстанцкія дзеяньні выключна на тэрыторыі былога ВКЛ. --Jauhienij (гутаркі) 12:22, 13 студзеня 2013 (FET)

Я мяркую, што сам тэрмін «Паўстаньне Кастуся Каліноўскага» размоўны, ня варты выкарыстаньня ў такім азначэньні і ў тлумачэньні артыкула ў самым пачатку. Яго выкарыстоўваюць як простую адсылку да паўстаньня, і, мяркую, у такой ролі яго выкарыстаньне дапушчальнае. Бадай тут як раз перанакіраваньня хопіць, але ня бачу вялікай праблемы ў выкарыстаньні «паўстаньня Каліноўскага» проста ў артыкулах. Але пакуль бібліятэчны каталёг выданьняў з «паўстаньнем Каліноўскага» не знаходзіць: зводны каталёг на «паўстанне & 1863» дае вынікі, на «паўстанне & каліноўскага» не дае, асобна «каліноўскі/каліноўскага» дае выданьні, але па-за кантэкстам паўстаньня. Зноў жа, электронны каталёг Нацыянальнай бібліятэкі (думаў, ён падвіс, але нарэшце даў вынікі, выбарка ад 1985 году на беларускай мове), вось крыху: Паўстаньне 1863... [1][2][3]. Па запыце «паўстанне & Каліноўскага» і гэты каталёг рады не дае. Аналягічна са зводным каталёгам, проста «Каліноўскі/Каліноўскага» разам з «паўстаньне» ў загалоўках не сустракаецца. Ну а змагарскія сайцікі тут відавочна не аўтарытэтныя крыніцы. — Wizardist г 03:42, 20 студзеня 2013 (FET)
Наўздагон, вось аўтарытэтны запіс + выданьні (што гэта?) для гэтай тэмы. — Wizardist г 03:49, 20 студзеня 2013 (FET)