Абмеркаваньне:Полацак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную выдаліць з вызначэньняў у артыкулах назвы гарадоў, якія не ўжываюцца ў клясычным правапісе. Напрыклад, Слуцк, Полацк. На маю думку, для мэтаў ідэнтыфікацыі лепш за ўсё падыходзяць перанакіраваньні і зацемка ў сэкцыі «Назва» пра афіцыйную назву: калі ўзьнікла, як ужываецца і да т. п. —zedlik 22:36, 17 чэрвеня 2010 (UTC)

Так, падтрымліваю. Адно толькі, ці варта ствараць перанакіраваньні, бо мы ўсё ж не ствараем перанакіраваньні з афіцыйных назваў на іншых мовах. Хоць тут мова адна, таму цалкам можна зрабіць выключэньне. :) --Red_Winged_Duck 08:59, 18 чэрвеня 2010 (UTC)
Тут я сыходзіў з таго, што тэарэтычна і Полацк, і Брэст могуць ужывацца ў клясычным правапісе, бо артаграфічнай памылкі фактычна няма: розьніца між словамі праходзіць не на ўзроўні правапісу, а на ўзроўні словаў «якія традыцыйна ўжываюцца» ў тым або іншым правапісе. У «Берасці», напрыклад, ці ўсіх іншых назвах, якія парушаюць артаграфічныя нормы, вядома, сэнсу няма. —zedlik 09:35, 18 чэрвеня 2010 (UTC)