Абмеркаваньне:Полацкае княства

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можна прывесьці цытаты на фразу «увасабленьнем ідэі незалежнасьці беларускага народу» ва ўсіх трох крыніцах? «Беларускі» народ у 9—14 стст. здаецца анахранізмам. --Jauhienij 17:36, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

  1. Ю. Бохан, З. Шыбека, В. Галубовіч і інш.: «Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яскравае адлюстраванне гэтая ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў».
  2. Г. Штыхаў: «Полацкае княства па ўсіх дадзеных можна лічыць сапраўднай калыскай беларускай дзяржаўнасці».
  3. У. Арлоў, Г. Сагановіч: «Іначай кажучы, у Рагвалодавы часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава — Полацкае княства».
Увогуле, што тут незвычайнага, калі паводле летувіскіх і расейскіх гісторыкаў, летувіскі і расейскі народы ў гэты час ужо існавалі? --Казімер Ляхновіч 17:58, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Зразумела, вялікі дзякуй. Проста мне здаецца гэта хутчэй мэтафарай, чым навуковым сьцьверджаньнем. --Jauhienij 18:14, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Вядома, гэта выснова нашага часу, зробленая на падставе аналізу гістарычных зьвестак (усе цытаваныя сьцьвярджэньні падаюцца менавіта такім чынам). Магчыма, лепшай фармулёўкай будзе: «У наш час Полацкае княства разглядаецца ў якасьці вытоку беларускай дзяржаўнасьці, увасабленьня ідэі незалежнасьці беларускага народу». --Казімер Ляхновіч 20:09, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Добрая ідэя! Можна нават крыху пашырыць: «У наш час, паводле наяўных гістарычных зьвестак, Полацкае княства разглядаецца ў якасьці вытоку беларускай дзяржаўнасьці, увасабленьня ідэі незалежнасьці беларускага народу» --Jauhienij 20:23, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Яшчэ ў мяне ёсьць некалькі пажаданьняў датычна карткі, бо тут усё ж такі мае быць поўная дакладнасьць:

  1. Афіцыйная мова: руская — так, гэта слушна датычна пэрыяду ўваходжаньня Полацку ў склад ВКЛ, аднак што было афіцыйнай мовай раней і ці была яна увогуле — пытаньне спрэчнае. Вядома, існавала старажытная літаратурная мова, блізкая да царкоўна-славянскай, аднак нейкіх сучасных аўтарытэтных крыніцаў, якія б сьцьвярджалі менавіта яе афіцыйны статус у Полацку не існуе. Тым часам тагачасная гутарковая мова: «мела свае адрозненні на тэрыторыі Кіеўскай Русі. Несумненна, што гэтая дыялектная мова як этналінгвістычная сістэма мала мянялася на працягу шматлікіх стагоддзяў, складаючы асноўную прыкмету этнічнай ідэнтыфікацыі. Таму пытанне пра адзіную старажытнарускую мову на вялізных прасторах Кіеўскай Русі вельмі спрэчнае» [1] (прыкладна тое ж самае сьцьвярджаецца і ў Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005)
  2. Канфэсійны склад: праваслаўе, язычніцтва — зноў такі не зусім дакладна: да 988 у Полацку панавала вылучна паганства, пасьля — хрысьціянства суіснавала побач з паганствам (прытым дакладныя прапорцыі вернікаў ніхто дагэтуль вызначыць ня здолеў) і толькі пасьля 1054 адбыўся раскол Царквы на ўсходнюю (праваслаўе) і заходнюю (каталіцтва), што аднак пэўны час яшчэ афармлялася, бо тую ж Эўфрасіньню Полацкую сьвятой лічыць ня толькі Праваслаўная Царква, але і Каталіцкі Касьцёл.
  3. Герб з Маскоўскага Тытулярніка (XVII ст.) не зусім дакладна зьмяшчаць у картку, бо ён быў створаны праз тры стагодзьдзі пасьля ліквідацыі княства (XIV ст.), таму хутчэй можа разглядацца проста як цікавая рэканструкцыя. --Казімер Ляхновіч 20:58, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  4. Кіеўская Русь як папярэдніца Полацкага княства. Зноў такі сярод сучасных гісторыкаў не існуе нейкага кансэнсусу датычна гэтага пытаньня. У той жа «Гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» сьцьвярджаецца, што Полацкае княства, імаверна, існавала яшчэ да Кіеўскай Русі і, увогуле, фэдэратыўна падпарадкоўвалася ёй толькі на невялікія часавыя інтэрвалы
(калі ёсьць патрэба ў канкрэтных цытатах — магу прывесьці, проста тэксту забагата будзе).
Такім чынам, каб ня ўводзіць чытача ў зман, прапаную прыбраць пералічаныя вышэй парамэтры з карткі, бо пытаньні гэтыя насамрэч даволі складаныя і спрэчныя. На маю думку, лепей будзе паспрабаваць раскрыць іх у адмысловых разьдзелах артыкула. --Казімер Ляхновіч 20:58, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Так, згодны з вашымі сьцьверджаньнямі. Толькі чаму, напрыклад, нельга ў канфэсійным складзе пазначыць, калі не праваслаўе, то хрысьціянства і язычніцтва, каб разьвязаць неадназначнасьць з падзелам рэлігіі на каталіцтва і праваслаўе? --Jauhienij 22:22, 29 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Датычна хрысьціянства — рацыя. Абмеркаваньне на тое і існуе, каб калектыўна разьвязваць спрэчныя пытаньні. --Казімер Ляхновіч 01:50, 30 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]