Абмеркаваньне:Праславянская мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Выстаўляю дадзены артыкул да рэцэнзаваньня супольнасьцю як артыкул, які ў будучыні пляную паспрабаваць намінаваць на статус абранага. Думаю, уласна зьмест у артыкуле факталягічна якасны й аптымальна раскрывае тэму (хоць тэма раскрытая практычна поўнасьцю, можна дадаць і яшчэ, але, думаю, у такім выпадку артыкул стане надзвычай грувасткім). Уласна артыкул уяўляе сабою пераклад з аднайменных ангельскай і расейскай вэрсіяў з даданьнем перакладаў іншых тэматычных артыкулаў, што можна ўбачыць у ягонай гісторыі (варта адзначыць, што ўсе арыгінальныя артыкулы складзеныя, наколькі мне вядома, прафэсійнымі лінгвістамі, што, думаю, надае больш упэўненасьці ў якасьці зьместу) і, па мажлівасьці, прыцягненьнем уласнаручна знойдзенага матэрыялу. Буду ўдзячны за водгукі як уласна па факталёгіі, так і паводле зьместу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:00, 8 жніўня 2014 (FET)

  • На жаль, мінула даволі шмат часу, але заўвагаў або прапановаў так і не зьявілася. Верагодна, яны зьявяцца падчас непасрэдна намінацыі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:53, 22 жніўня 2014 (FET)