Абмеркаваньне:Пружанскае гета

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Са старонкі рэцэнзіі [рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Ці адпавядае кандыдат крытэрам добрых артыкулаў? На жаль, фатаздымкаў менавіта пружанскай тэматыкі няма, але я пастараўся адшукаць падыходзячыя выявы з тых, што былі ў Вікісховішчы. Пісаў сам працяглы час, цяпер цікава пачуць, што атрымалася ў выніку. -- Renessaince 13:03, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Хацелася б бачыць:
  1. Пашыраную прэамбулу.
  2. Юдэнрат — з артыкула адразу не зразумела, пра што гаворка, сіняя спасылка была б дарэчы.
  3. «15 ліпеня нямецкія ўлады выдалі загад пра неабходнасьць стварэньня цягам трох дзён юдэнрату ў складзе 5 чалавек. За невыкананьне гэтага патрабаваньня пагражалі расстраляць 100 чалавек.» Неяк публіцыстычна, больш пасуе для энцыкляпэдыі (на мой густ, вядома) сказы нейкага такога кшталту «15 ліпеня нямецкімі ўладамі быў выдадзены загад пра неабходнасьць стварэньня цягам трох дзён юдэнрату ў складзе 5 чалавек. За невыкананьне патрабаваньня пагражалася расстраляць 100 чалавекаў.»
  4. Паўсюдна ў артыкуле сустракана назва гораду «Пружана», пры гэтым тут жа побач і «Пружаны». Ці ня лепш засяродзіцца на адзіным афіцыйным і ўсім вядомым варыянце.
  5. Фотасуправаджэньня зь месца падзеяў калі й няма, дык хаця б сучасныя здымкі месца, дзе ўсё адбывалася было б бачыць цікава, калі хтосьці будзе ў вашых краёх.
  6. Увогуле фота ў артыкуле можна і большага памеру зрабіць. Густаўшчына, але ж =).--Mr. Spock абм 09:20, 8 ліпеня 2014 (FET)
  1. Сапраўды, уводзіны зьбіраўся пашырыць даўно, ды неяк адкладалася.
  2. Чырвоных спасылак сапраўды шмат, але ж гэта хутчэй праблема малой колькасьці артыкулаў у цэлым у Вікіпэдыі.
  3. Як жа дакладна немцы называлі гета (Пружана ці Пружаны), пакуль ня вызначыўся, але й той і той варыянты сустракаюцца.
  4. Справа ў тым, што сьлядоў гета ніякіх не засталося, дык нават калі фатаздымкі зрабіць, яны нічым не дапамогуць — там цяпер збольшага звычайныя жылыя дамы альбо крамы/храмы/рынкі ды інш. Лепей было б тады ўжо накласьці хоць прыкладныя абрысы гета на сучасную мапу Пружанаў, аднак вольнай мапы, пэўна, магчымасьці зрабіць няма.
  5. Астатняе — справа густу.
Дзякуй за заўвагі. -- Renessaince 22:29, 11 ліпеня 2014 (FET)
Усё ж такі трэба пакінуць нейкую адзіную назву места ў артыкуле. Трэба ўлічваць, што Пружана — палянізаваны назоў места, і я б не аддаваў яму перавагу. Увогуле, артыкул лічу вартым добрага, адзінае што часам пакідаюцца спасылкі местаў і мястэчак на перанакіраваньні альбо ўвогуле на неадназначнасьці, што трэба выправіць перад выстаўленьнем у добрыя.--Liashko (гутаркі) 17:18, 12 ліпеня 2014 (FET)
Адмыслова ўлучыў у наладах падсьветку неадназначнасьцяў, але нічога нідзе падобнага не знайшоў. Калі бачыш, выпраў, калі ласка, сам.
Спадзяюся вылучыць артыкул пасьля рэцэнзаваньня ў добрыя, але заўвагі чакаю паводле крытэраў. -- Renessaince 14:42, 17 ліпеня 2014 (FET)
+ Стыль усё ж ня столькі справа густу, як то справа адпаведнага афармленьня артыкулаў у энцыкляпэдыі, ня згодны.--Mr. Spock абм 20:32, 12 ліпеня 2014 (FET)
Пажадана перарабіць, калі не жадаеце гэтым займацца ўласнаруч, праглядзеў бы сам па выстаўленьні артыкула на статус добрага.--Mr. Spock абм 20:35, 12 ліпеня 2014 (FET)
Можаце паспрабаваць перарабіць, але толькі не такія штучныя формы, як «пагражалася». Увогуле недзе бачыў меркаваньне, што беларускай мове неўласьцівыя такія нагрувашчаныя канструкцыі, як «немцамі быў выдадзены загад» замест «немцы выдалі загад». -- Renessaince 14:42, 17 ліпеня 2014 (FET)

Вынік: Выстаўлены кандыдатам у добрыя артыкулы.--Mr. Spock абм 16:27, 28 ліпеня 2014 (FET)