Абмеркаваньне:Путін — хуйло!

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Невалідныя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]

Відео, наведене в статті (спів фанатів на стадіоні Барысаў-арэна) недоступне. Залийте прямо сюди, на уикіпедію, хай буде. Хотів подивитись - а тут на тобі...

Чаму на іншых мовах артыкул спакойна існуе, а па беларуску ён лічыцца брыдкаслоўем? Трэба неяк вызначыць на будучыню - ці іншаземныя брыдкаслоўя будуць выдаляцца? Ня толькі расейсія, але і ангельскія, гішпанскія, польскія і г.д. Бо для беларускай мовы гэты выраз не зусім і брыдкаслоўе. --Ruslan Raviaka (гутаркі) 00:34, 24 ліпеня 2014 (FET)

У беларускай мове існуе лаянкавая слова х.. і вытворныя ад яе. Чытайце народную творчасьць. Напрыклад, народная загадка
« Кладуць старца ў дамавіну, х*й тырчыць напалавіну
Адказ:Грыб у кошыку
»

—Рыгор Барадулін «Здубавецьця»

Усе гэтыя лаянкавыя словы фактычна агульнаславянскія. Чытайце кнігу Барадуліна з народнай творчасьцю, дзе знойдзеце большасьць зь іх.--Liashko (гутаркі) 00:48, 24 ліпеня 2014 (FET)

Я канешне паважаю Барадуліна, але яго творчасьць часьцяком была зусім не народнаю, а стылізаванаю пад яе. Ці можна знайсьці згадкі зь іншых, сапраўды народных, прыкладаў? Напрыклад Федарэўскага, Сержпутоўскага ці яшчэ адкуль. Мае дзяды паходзяць з заходняй Беларусі - Івейшчыны і Ляхавіччыны і ўсе казалі, што расейскія брыдкаслоўі, у тым ліку і слова х..., пачулі толькі ў верасьні 1939 года ўпершыню. Таму вось маю сумневы. Вось варта пачытаць https://vk.com/topic-5060394_8815231?offset=0 http://vk.com/lajanka http://www.svaboda.org/content/article/25250196.html http://www.movananova.by/zaniatki/slounik-layanka.html http://www.balto-slavica.com/forum/lofiversion/index.php/t17100.html --Ruslan Raviaka (гутаркі) 01:15, 24 ліпеня 2014 (FET)
Ну-ну, спасылкі на паблікі ўкантакце — гэта вельмі сур’ёзна. Не для каго не сакрэт, што за савецкім часам і да гэтага бырыдкаслоўі ў народнай творчасьці не запісваліся ці выпраўляліся, таму можам знайсьці толькі ў сучасных працах. А казаць, што Барадулін выдумаў гэтую народную творчасьць — увогуле неяк дзіўна.--Liashko (гутаркі) 09:52, 24 ліпеня 2014 (FET)

Са старонкі намінацыі на выдаленьне [рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Удзельнікам Messir была прастаўленая намінацыя на выдаленьне, але ўласна артыкул ня выстаўлены ў гэты сьпіс. Ня ведаю, праўда, ці мае права ўдзельнік з настолькі маленькім унёскам рабіць падобныя намінацыі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:56, 17 чэрвеня 2014 (FET)

  • Супраць, бо гэта песьня (якога бы яна памеру не была, бо няма адмысловых крытэраў для вызначэньня аб’ёму), пры гэтым песьня фактычна стала народнай, чаму ёсьць доказы ў артыкуле. Да таго ж можна адзначыць, што гэта сапраўдная зьява ў народным жыцьці ўкраінцаў. Палітычны падтэкст і ненарматыўная лексыка таксама не зьяўляюцца прычынамі для выдаленьня (Маякоўскі ж нідзе, здаецца, не выдаляецца).--Maks 100 (гутаркі) 18:24, 17 чэрвеня 2014 (FET)
Падтрымліваю:
  1. песьня-аднадзёнка;
  2. мастацкае вартасьці ніякае;
  3. як тут слушна заўважылі, зьява гэтая толькі ў народным жыцьці ўкраінцаў, і то ня ўсіх;
  4. ва ўкраінскай вікі апошнім часам зьявілася шмат «набалелых» артыкулаў, дык нам таксама кожны дзень вайны асобным артыкулам цяпер расьпісваць?
  5. пасьля яны (ці хто іншы) пачне перацягваць сюды артыкулы пра ўсю «народную творчасьць», напрыклад, пра Януковіча (uk:Йолка (інтернет-мем), uk:Спасибо жителям Донбасса, Убій пі****са, uk:Проффесор, uk:Вітя, чао!) ці яшчэ якую фантастыку (uk:КіберБеркут), якія таксама ў народным жыцьці нейкага чалавека здаліся «сапраўднай зьяваю», дык давядзецца ранейшую аргумэнтацыю і на гэтыя артыкулы пераносіць? -- Renessaince 19:46, 17 чэрвеня 2014 (FET)
Прошу прощения, что обращаюсь на русском. Про эти интернет-мемы, которые вы привели в качестве примера, к счастью, не пишут Guardian, Washington Post, Deutshe Welle и т.д. А вот про песню про Путина — пишут. Вот вам и вывод. К тому же эта песня чем-то напоминает песню про Гитлера (en:Hitler Has Only Got One Ball), что вышла в далеком 1940-м году. История повторяется… --— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 192.162.80.32 (гутаркі · унёсак) 20:00, 17. jún 2014‎.
  • Супраць, з аргумэнтамі ўдзельніка Renessaince пагадзіцца нельга, хаця б таму, што:
  1. песьня ні ў якім разе не зьяўляецца «аднадзёнкай», наадварот, з кожным днём яе ведае ўсё болей і болей людзей;
  2. мастацкую вартасьць няхай ацэніваюць культуролягі і музыколагі, ужо існуе шмат варыянтаў і аранжыровак песьні, яе сьпяваюць ва ўсім сьвеце;
  3. тое, што гэта — «зьява толькі ў народным жыцьці ўкраінцаў» — няпраўда! Песьню і адпаведнае прозвішча Пуціна абмяркоўваюць вядучыя міравыя інфармацыйныя агенствы і галоўныя газэты сьвету, такія, як Guardian, Washington Post і інш. --

Petras Grigas (гутаркі) 20:56, 17 чэрвеня 2014 (FET)

Вы вольныя са мной пагаджацца ці не пагаджацца, але адкуль такія заявы: «яе сьпяваюць ва ўсім сьвеце», «з кожным днём ведае ўсё болей і болей людзей»? -- Renessaince 21:19, 17 чэрвеня 2014 (FET)
  • Супраць, 1) прэцэдэнт ужо быў зроблены Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Проффесор 2) як заўжды, калі зьвярнуць увагу на колькасьць інтэрвік, можна пераканацца, што вялізная супольнасьць буйных разьдзелаў (найперш паказальны ангельскі) значнасьць тэмы пацьвердзілі (невыдаленьнем).--Mr. Spock абм 00:18, 18 чэрвеня 2014 (FET)
  • Камэнтар: тэарэтычна, калі будзе даведзена, што песьня мае выключна ўнутрыўкраінскі розгалас (як кажа паважаны ўдзельнік Renessaince), то песьня ўсё адно ня страчвае значнасьці толькі з-за гэтага (калі не памыляюся, то лякальнасьць народнае творчасьці не зьяўляецца крытэрам супраць значнасьці). Жадаю таксама нагадаць пра непажаданасьць удзелу ў падобнага тыпу абмеркаваньнях ананімаў або ўдзельнікаў, якія могуць зарэгістравацца нядаўна спэцыяльна для ўдзелу ў падобных абмеркаваньнях. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:23, 18 чэрвеня 2014 (FET)
    • Лякальнасьць народнае творчасьці? Я ж ужо прыводзіў пералік «пэрлінаў народнае ўкраінскае творчасьці», пра якіх артыкулаў няма ня тое што ў нас, а больш ні ў якіх іншых разьдзелах, акрамя ўкраінскага. Гэта не таму, што ўкраінцы яшчэ не залезьлі ва ўсе іншыя разьдзелы ды самі іх не стварылі, а таму, што няма сэнсу апісваць кожны асобны народны твор асобным артыкулам. Дзеля гэтага можна стварыць нешта кшталту Ўкраінская народная творчасьць. Хоць зьмест абмяркоўванага артыкулу, лічу, лепей перанесьці ў артыкул пра Пуціна альбо пра вайну ва Ўкраіне. -- Renessaince 10:05, 19 чэрвеня 2014 (FET)
      • Калі значнасьць тэматыкі будзе даведзеная, то так, напэўна, можна будзе лічыць мажлівым перанос зьместу артыкулу ў артыкул Уладзімер Пуцін або нейкі іншы. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:01, 19 чэрвеня 2014 (FET)
Падтрымліваю Значнасьць артыкула даволі спрэчная. Наяўнасьць артыкула ў іншых разьдзелах — не паказальнік. У тым жа ангельскім разьдзеле артыкул выстаўлены на выдаленьне. Бачу, што ізноў панабегла ў абмеркаваньне людзей, не зарэгістраваных альбо тых, што не ўдзельнічаюць у напісаньні менавіта ў гэтым разьдзеле. Іхныя галасы наўрад ці можна ўлічваць.--Liashko (гутаркі) 13:13, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Наяўнасьць артыкула ў іншых разьдзелах (буйных, прынамсі буйнейшых за наш) добры паказальнік па тэмах, якія не зьяўляюцца вузканацыянальнымі. Тут якраз зьява перарасла межы Ўкраіны, мэм стаў агульнавядомы, і ня толькі ў СНД, а па ўсім сьвеце. Для Беларусі тэма нават больш актуальна (песьню пяюць і тут) чымся для англа-саксаў, да таго ж праглянуўшы абмеркаваньне намінацыі на выдаленьне ў іх бачна, што вынік пераканаўча схіляецца ў адмоўны бок разьвязаньня пытаньня (галасоў delit значна меней). Лаянкавая песьня ці не — абсалютна ня важна. Пагатоў Крэмль так і не абверг усім вядомую заяву былога в.а. міністра МЗС Украіны падчас пікету ля расійскай амбасады ў Кіеве. Не кажучы ўжо аб прад’яўленьні адпаведных доказаў, — напрыклад дыягназу незалежных спэцыялістаў. Думаю, калі ангельцы пакінуць, то і нам варта (магчыма дапрацаваць артыкул на ўзор ангельскага, каб зусім ужо добра). Меркаваньне.--Mr. Spock абм 20:15, 24 чэрвеня 2014 (FET)
Падтрымліваю: Грунтоўная аргумэнтацыя, прыведзеная вышэй, — слушная. Renessaince мае рацыю. Мастацкая вартасьць песьні, дзе толькі 2 словы «Пуцін» і «х***о», ды «рэфрэн» «ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла» — ніжэй ліштвы. Шматлікія моўныя вікіпэдыі (італьянская, нямецкая, польская, рассейкая, чэская) ўжо выдалілі падобныя артыкулы. У беларускай вікіпэдыі дагэтуль мала сапраўды добрых і цікавых артыкулаў на ўкраінскую тэматыку — вось, дзе трэба прыкладваць свае намаганьні, а не марнаваць час у дыскусіях падобнага кшталту. Калі працягваць ісьці надалей у падобным накірунку, то можна ствараць «благія» артыкулы пра крычалкі Хто не скача, той маскаль!, Хто хварэе за Зэніт, у таго заўсёды стаіць! і літаральна тэрмінова ствараць артыкул Турчыта пра мянушку, якую далі[1] [2] Турчынаву ва ўкраінскіх і расейскіх СМІ пасьля перамогі Канчыты Вурст на Эўрабачаньні 2014. DobryBrat (гутаркі) 16:16, 18 чэрвеня 2014 (FET)
  • Супраць. Гэтая песьня стала вельмі вядомай ў шэрагу краінаў, яе спяваюць нават марыячы ў Мексіцы. Яна зьвязана з дыпламатычным крызісам, й з звальненнем мінінстра замежных справаў Украіны. Гэта таксама першы выпадак калі да прэзыдэнта Расеі масава зьвяртаюцца ў нецэнзурнай форме. Yurivict (гутаркі) 04:23, 19 чэрвеня 2014 (FET)

* Супраць. Песня очень известная и популярная даже у нас в России, но это не афишируется, так как сами понимаете у нас цензура. Ссылаются авторитетные источники, потому я считаю, что можно оставить. Хотя врядли вы учитываете комментарии с других вики, все же я не смог не выразить свою позицию. --78.108.83.124 14:37, 19 чэрвеня 2014 (FET)

Камэнтар Уже месяц прошел!!!! Подведите итог! --Jeromjerom (гутаркі) 16:39, 18 ліпеня 2014 (FET)

Гэта беларуская Вікіпэдыя і тут патрэбна пісаць на беларускай — ні на ангельскай, ні на расейскай, ні на ўкраінскай, ні на іўрыце. У расейскай і беларускай вікіпэдыях падобныя артыкулы выдаленыя. DobryBrat (гутаркі) 11:39, 21 ліпеня 2014 (FET)
Ну так удаляйте и здесь!! Чего тяните?? Чего ждете??? А писать я буду на том языке, который знаю и не Вам мне указывать! Политика Википедии не запрещает общатся в других вики на разных языках. --Jeromjerom (гутаркі) 14:16, 21 ліпеня 2014 (FET)
Думаю ўсе выдатна зразумелі й па-расейску, чаго ж дарэмна ганіць удзельнікаў, так усялякая ахвота зьнікне зьяўляцца новым людзям у гэтым разьдзеле… Наконт выдаленьня артыкула ў Ру-Вікі (рэмарка), прабачце але здаецца няма чаго камэнтаваць, ён апрыёры ня мог быць там пакінуты, у акадэмічным разьдзеле быў невялічкі накід бяз АК і з процьмаю артаграфічных памылак — такі ня шкада й выдаліць.--Mr. Spock абм 18:08, 21 ліпеня 2014 (FET)
Дуже хотілося б подивитися на цього сміливця, коли він у укр-вікі буде в подібних статтях на вилучення писати російською мовою. Відразу знайдуться мисливці на відступника. Нас ніхто не буде поважати, якщо ми самі себе не будем поважати і не будемо захисниками своєї мови! DobryBrat (гутаркі) 10:08, 24 ліпеня 2014 (FET)
Хватит кормить троллей! --217.21.43.22 10:30, 24 ліпеня 2014 (FET)

Зноскі[рэдагаваць крыніцу]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Мінуў даволі працяглы час з моманту апошніх заўвагаў на гэтую тэму, пры гэтым падчас уласна абмеркаваньня большасьць удзельнікаў прыйшла да высновы аб існаваньні значнасьці тэмы, апісанай у артыкуле. Артыкул пакінуты (дадаткова заўважу, што правілы Вікіпэдыі не забараняюць пісаць на мове, адрознай ад мовы разьдзелу). --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:57, 27 жніўня 2014 (FET)

--Mr. Spock абм 09:22, 30 жніўня 2014 (FET)