Абмеркаваньне:Рашчына

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэўна, больш слушная назва рошчына/рашчына: пв. фізыялягічнага і фармакалягічнага слоўнікаў на slounik.org + фіз. слоўніка ТБМ дае толькі рашчына. --Казімер Ляхновіч 22:07, 13 сакавіка 2010 (UTC)

Падтрымліваю. slounik.org цяпер не працуе, спраўдзіць не магу, але звычайна сустракаў «рошчыну» і «распушчэньне» (у тым ліку «распушчальная кава»). —zedlik 20:28, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Падтрымліваю. --Jauhienij 20:30, 14 сакавіка 2010 (UTC)
  • Прапаную перанесьці артыкул у Рашчына паводле БКП 9:32 рашчына (хім.), рoшчына (цеста) + пасьлядоўнае ўжываньне ў слоўніку зоапаразыталягічных тэрмінаў. Увогуле, варта паставіць шаблён {{Ня блытаць}} з «рошчынай», што і паводле Тлумачальнага слоўніка беларускае мовы [1], і паводле БКП разам з слоўнікам Байкова-Некрашэвіча азначае цеставую мяшанку альбо закваску [2]. --Jauhienij 12:48, 19 лістапада 2011 (FET)
    Добра, што ў БКП разьвязалі гэтае пытаньне. Падтрымліваю перанос і даданьне шаблёну «Ня блытаць». --Казімер Ляхновіч 10:33, 14 сьнежня 2011 (FET)