Абмеркаваньне:Руаль Амундсэн

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці артыкул у "Руаль Амундсэн", бо яго так звалі. А імя ў назьве артыкулу - транслітэрацыя з лацінкі.--Vojt V 14:29, 7.жніўня.2006 (UTC)

Тады Руаль Амундсен (артыкул афіцыйным правапісам). --EugeneZelenko 14:35, 7.жніўня.2006 (UTC)
Безумоўна, перапрашаю. А вы ўпэўнены, што наркамаўкай -се-? Дзіўна неяк гучыць.--Vojt V 15:17, 7.жніўня.2006 (UTC)
http://pravapis.tut.by пагаджаецца на Амундсен. Наколькі гэта правільна — ня ведаю. --EugeneZelenko 15:23, 7.жніўня.2006 (UTC)
Гэтая халера яшчэ шмат на што пагаджаецца :( , я і так ня вельмі пісьменны, а як спраўджу ёй - дык зусім ліха. Ці гэта яна дрэнная, ці толькі ў мяне працаваць не жадае - нават і ня ведаю. --MaximLitvin 17:13, 7.жніўня.2006 (UTC)
Я зусім ня ўпэўнены, але калі мы пішам "Амундсен", дык і чытаць мусім зь мяккім -се-. А гэта гучыць дзіўна нават у наркамаўцы.--Vojt V 18:56, 7.жніўня.2006 (UTC)
А мо Амундсан? --MaximLitvin 06:06, 8.жніўня.2006 (UTC)
Мне асабіста гэта здаецца самым натуральным з усяго. Але ня ўпэўнены ў слушнасьці. У скандынаўскіх мовах ёсьць яшчэ варыянт прозьвішча на -son (Bjornson). Хоць гэта і значыць тое самае ("сын"), але пішацца (і вымаўляецца, мяркую) па-рознаму. Напісаўшы "Амундсан", мы ліквідуем гэтую розьніцу. Так што ня ведаю.--Vojt V 07:32, 8.жніўня.2006 (UTC)
Цікава як пішуць у кнігах? Мабыць падручнік геаграфіі штосьці павінен ведаць... --EugeneZelenko 13:15, 8.жніўня.2006 (UTC)