Абмеркаваньне:Свабода слова ў Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

На маю думку, у якасьці назоўніка лепей выкарыстоўваць слова «свабода». «Вольны» — гэта для прыметнікаў. —zedlik 19:52, 9 лістапада 2008 (UTC)

Згодны. --Red_Winged_Duck 20:01, 9 лістапада 2008 (UTC)

Вох, і цяжкі артыкул для таго, хто возьмецца над ім працаваць...

Па-першае, проста пералічыць зачыненыя газэты недастатне. Староньні чытач (артыкул жа для іх прызначаны, ці ня так?) спытаецца: «А колькі яшчэ газэтаў закрыліся ў 1997 (1999, 2001 і г.д.) годзе? Чаму толькі пра гэтыя напісалі? Таму, што яны апазыцыйныя?» Таму трэба падаць прычыны закрыцьця: найперш вырак суду, і, магчыма, меркаваньні ўласьніка выданьня або кампэтэнтных арганізацыяў. З крыніцамі. Таму што, калі супрацьлеглае меркаваньне ня выказанае, дык тады ўсё выглядае прыстойна, як тут:

16 верасьня 2002 суд у Менску прысудзіў рэдактара незалежнай газэты «Рабочий» Віктара Івашкевіча да двух гадоў абмежаваньня волі па абвінавачваньні ў паклёпе на прэзыдэнта.

Пры чым тут «свабода слова»? Чалавека асудзілі за паклёп на прэзыдэнта, ці ня так? А тое, што ён рэдактар газэты, дык гэта, магчыма, ніякага дачыненьня да справы ня мае. Прынамсі так вынікае з артыкулу.

Па-другое, ва ўводзінах варта напісаць нешта іншае. Вось толькі ня ведаю: ці нешта пра тое, чаму гэтае пытаньне паўстала, вартае тут разглядацца і хто займаецца маніторынгам свабоды слова. Але ня так, з нішто ніякога, раптам: «пагаршэньне», «кантроль дзяржавы», «несумяшчальная з плюралізмам палітыка», «супярэчныя дзяржаўнай палітыцы погляды». А цяперашнюю прэамбулу можна перанесьці (перапрацаваўшы) ў якую-небудзь сэкцыю.

«Надуманасьць дадзеных прэтэнзій відавочная, бо радыёстанцыі тыпу «Алтай» працуюць у дыяпазоне 300-344 МГц». Відавочная хіба што ацэнка, а артыкул мусіць апавядаць бесстароньне.

Ну і заўвага не па нэўтральнасьці: магчыма, варта дадаць інфармацыю пра сёлетнія падзеі: напрыклад, загадкавую сьмерць А. Бябеніна. Пры ўмове, што гэтыя зьвесткі будуць патлумачаныя кшталту таго, што існуюць розныя вэрсіі ягонай гібелі, адрозныя ад самагубства. З крыніцамі. --Taravyvan Adijene 12:37, 18 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]