Абмеркаваньне:Свая мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прабачце, спадарове, але хто адкатвае мае праўкі ў маім уласным жа артыкулу? Я пэрыядычна наведваю свае артыкулы, каб папоўніць іх новай інфармацыяй, гэтак мовіць, адточваю іхнюю якасьць. Пазаўчора дадаў разьдзел "Глядзіце таксама" з спасылкамі на іншыя артыкулы і падрэдагаваў першы разьдзел. Сёньня заходжу - гэта ўжо нехта выдаліў. Як гэта разумець? Я свой жа артыкул не магу падрэдагаваць?

P.S. Хачу зьвярнуцца да чалавека, які з гіпэрспасылкі Студзіводы зрабіў перанакіраваньне на Бельск-Падляскі. ГЭТЫЯ МЯСТЭЧКІ НЕ АДНОЕ Й ТОЕ Ж! Таму прыбярыце, калі ласка, гэтае перанакіраваньне! Тым болей, мо хто-небудзь напіша артыкул пра вёску Студзіводы.

P.P.S. За даданьне фотаграфіяў дзякуй :) На адпаведныя рэсурсы фоткі выкладаць ня ўмею. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 178.121.112.215 (гутаркі · унёсак) 10:39, 3 сьнежня 2011.

У палякаў тое самае. --Renessaince 15:20, 3 сьнежня 2011 (FET)
Хачу заўважыць, што ў Вікіпэдыі няма «ўласных» артыкулаў, калі вы дадалі нейкі зьмест у Вікіпэдыю, вы аўтаматычна пагадзіліся, што ён будзе распаўсюджвацца згодна з умовамі вольных ліцэнзіяў (што пазначана пры рэдагаваньні кожнай старонкі), таму абсалютна кожны чалавек можа рэдагаваць гэты артыкул. Што і калі зьмянялася ў артыкуле можна прасачыць празь яго гісторыю. А пра Студзіводы варта або стварыць асобны артыкул, або дадаць адпаведныя зьвесткі ў артыкул Бельск-Падляскі, каб было зразумела, чаму існуе такое перанакіраваньне. --Red_Winged_Duck 15:01, 5 сьнежня 2011 (FET)

Прапаную перанесьці артыкул у Падляская мікрамова, бо назва «свая мова» зьяўляецца не адзіным азначальным тэрмін + не рэпрэзэнтуе сутнасьці зьявы. --Jauhienij 12:03, 3 сьнежня 2011 (FET)

Ня вельмі карэктна, бо самі стваральнікі і прапагандысты падляскае мовы (Ян і Аляксандар Максімюкі) не пазыцыянуюць Сваю мову як падляскую мікрамову. Лічу, што перанакіраваньня са старонкі падляскія дыялекты на старонку свая мова цалкам дастаткова. Хаця, вядома ж, можна зрабіць перанакіраваньне на гэты артыкул ня толькі з запыту "падляскія дыялекты", але й з запыту "падляская мікрамова", калі так хочацца. Бо старонка, прысьвечаная падляскай мове/дыялекту ўжо існуе. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 178.121.112.215 (гутаркі · унёсак) 14:24, 3 сьнежня 2011.

Падляская мова кірыліцай?[рэдагаваць крыніцу]

Выглядае як аксюмаран. Выразна сфармулявана, што падляшская мікрамова ўжывае лацінку. Кірылічныя надпісы на ўказальніках, адпаведна, не з'яўляюцца падляшскай мовай. Таксама, ці ўпаўнаважваў Фіёнік называць гэта падляшскай мікрамовай? Дыялектная беларуская - так.

Лічу, што патрэбна выдаліць інфарацыю зь шаблёну аб SIL, бо гэта толькі заяўка, яшчэ не зацьверджаная. --Пан Палесьсіт (гутаркі) 17:18, 20 лютага 2017 (+03)[адказаць]