Абмеркаваньне:Сергій Раданескі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці ў Сергій Раданескі паводле п. 33а БКП-2005. --Red_Winged_Duck 17:39, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Ня згодны. Пункт п. 33а БКП-2005 ня тычыцца ўласных назоваў. --Jauhienij 18:15, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Але ён і ня робіць для іх выключэньняў. Тут жа яўнае словаўтварэньне: Раданеж — Раданескі. --Red_Winged_Duck 18:27, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
А геаграфічныя назвы — хіба ня ўласныя? :) — Wizardist г 18:32, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Геаграфічныя назвы — ня прозьвішчы людзей. У БКП не знайшоў прыкладаў іх перайначаньня. Трэба ўдакладняць. --Jauhienij 18:37, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
У гэтым выпадку Раданескі і не зьяўляецца прозьвішчам у поўным сэнсе, гэта хутчэй мянушка, якая паказвае на месца паходжаньня, як Кірыла Тураўскі або Эўфрасіньня Полацкая. --Red_Winged_Duck 18:41, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Сапраўды, так будзе слушней. Падтрымліваю. --Jauhienij 21:07, 25 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]