Абмеркаваньне:Сысуны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа перайменаваць гэты артыкул у млекакормячыя і пакінуць спасылку на сысуны? Млекакормячыя сустаркаецца ў слоўніках. Для незаангажаванага вуха сысуны гучыць крыху нягегла. --Jauhienij 20:04, 14 красавіка 2010 (UTC)

Слоўнік НН перакіроўвае з млекакормячых на сысуноў [1] + меркаваньне Ю. Пацюпы: Цяпер, у сытуацыі каляніяльнага білінгвізму, страты арыентыраў сама гісторыя мовы падказвае, чаму расейскаму тэрміну царкоўнаславянскага паходжаньня млекопитающие мусіць адпавядаць беларускае слова сысуны, а ня калька млекакормячыя. Аналягічна пресмыкающиеся — паўзуны. Што жа датычыцца «незаангажаванага вуха», то калі пачаць на яго арыентавацца, то можна дайсьці да некаторых бальшавікоў узору 1930-х або 1940-х =) --Казімер Ляхновіч 21:37, 14 красавіка 2010 (UTC)
Згодны з вамі і падкрэсьліваю, што гэта маё суб'ектыўнае меркаваньне. Сысун гучыць дзіўна як навуковы тэрмін, але, мабыць, я недастаткова дэкаляніязаваны =) --Jauhienij 21:43, 14 красавіка 2010 (UTC)
Асабіста я біялёгіяй, а тым больш нюансамі тамтэйшай тэрміналёгіі ня надта цікаўлюся, таму мне цяжка ацэньваць, наколькі добра на агульным тле выглядаць беларускія «сысуны», «паўзуны», «казуркі» і г.д. Магчыма, сапраўды ёсьць патрэба ў нейкіх страйнейшых назвах, але фармат вікіпэдыі патрабуе спасылак на аўтарытэтныя крыніцы (той жа Пацюпа) і пасьлядоўнасьці (той жа слоўнік НН). --Казімер Ляхновіч 00:31, 15 красавіка 2010 (UTC)