Абмеркаваньне:Сьвяты Юр

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прабачце калі зноў умешваюся, але паводле табліцы МФА ў en-wiki літара ä пазначае ня гук «я», а «э». І яшчэ я маю вялікія сумневы наконт таго, што славацкае ý карэктна перадаваць як «ы», бо там жа напісана, што гэта падоўжанае «і». --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:57, 9 чэрвеня 2013 (FET)

  1. У дадзеным канкрэтным выпадку «Сьвяты» выглядае лепей, чымся «Сьвэты». Хоць наконт вымаўленьня гуку ä згодны.
  2. Наконт гуку ý таксама ведаю, аднак у славацкай мове ён адрозьніваецца ад i тым, што не зьмякчае папярэдні зычны.
Цяпер давайце ўявім, як варта будзе назваць артыкул, сьлепа прытрымліваючыся правілаў: «Свэті Юр». Гэта зусім неяк не па-беларуску. --Renessaince 22:39, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Наконт ý я з Вамі згодны (бо не зьяўляюся знаўцам мовы, абапіраюся толбкі на тыя зьвесткі, што сам знайшоў). Што адносна ««Сьвяты» выглядае лепей...», то, не крыўдуйце, гэта арыгінальнае дасьледаваньне :) --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:37, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Ну а наконт арыгінальных дасьледаваньняў таксама маю пярэчаньне. Акурат сёньня стварыў артыкул пра вёсачку Славацкі Гроб. Вядома ж, у арыгінале яна завецца Slovenský Grob. Дык мо цяпер будзем пераймяноўваць усё, зьвязанае са Славаччынай, у Славенію? Славенская мова, Славенскі Гроб, Славенскі Бэтлеем і да т.п. Я да таго, што ўсё ж нельга вось так проста скаверкаць слова «сьвяты» ў «свэті». --Renessaince 23:58, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Ну ня «свэті» ж, Вы і я гэта цудоўна ведаем, па ідэі мусіць перадавацца як «свэці», па аналёгіі з ангельскім «сіці». І, дарэчы, прыклад са славацкай мовай і вёскай Slovenský Grob няўдалы. Прыметнік «славацкі» — гэта трывалае слова ў беларускай мове. А вось вёска якраз такі мусіць перадавацца як Славэнскі Гроб, бо геаграфічныя назвы прынята перадаваць у адпаведнасьці з арыгіналам (ёсьць, зразумела ж, выключэньні, накшталт Кіева і Новае Шатляндыі, але ж выключэньні ёсьць паўсюль...). Зрэшты, я толькі высунуў прапанову, калі Вы лічыце гэта патрэбным — няхай (тым больш што я ня знаўца Славаччыны, а вось Вы наадварот, цікавіцеся, так што Вы, магу думаць, ведаеце лепей), я ня маю намеру спрачацца. --Глеб Бераставы (гутаркі) 00:05, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Дык «сьвяты» — гэта ж таксама трывалае слова ў беларускай мове! І назва гэтага места менавіта гэта і азначае.
А найлепей сьпярша было б праверыць, як называюцца артыкулы пра падобныя мясьціны ў друкаваных энцыкляпэдыях. Мо хто спраўдзіць у . — Мн.: .? --Renessaince 09:16, 10 чэрвеня 2013 (FET)
>Дык «сьвяты» — гэта ж таксама трывалае слова ў беларускай мове! І назва гэтага места менавіта гэта і азначае. Чытайце другую частку майго адказу — геаграфічныя назвы ня прынята перакладаць (гэта Вы можаце спраўдзіць у любым нарматыўным зборніку правілаў, вучэбным дапаможніку і г.д.). Не перакладаюць жа ангельскае Сэнт, францускае Сэн, нямецкае Санкт і г.д і г.д. --Глеб Бераставы (гутаркі) 10:35, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Ня трэба перакладаць геаграфічныя назвы, вядома. Аднак і ламаць правілы беларускай мовы таксама ня варта. Усё ж добра было б спраўдзіць у друкаваных выданьнях. --Renessaince 11:15, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Калі не існуе ўстойлівых беларускіх назваў геаграфічных аб’ектаў (напр, Парыж, а не «Пары»), то іх штучнае абеларушваньне зьяўляецца няслушным. Калі завецца вёска Свэты Юр- хай ім і застаецца (а ў дужках можна пазначыць: даслоўна «Сьвяты Юры»). Ці Вы можаце ўявіць напрыклад такую назву ў нямецкай мове: Löwengrab? Можна паспрабаваць і наадварот, вынайсьці беларускія назвы для Ліптаўскага Гародку, Каралеўскага Замку і г.д.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:02, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Так, я ўжо вышэй напісаў, што трэба зьвярацца з друкаванымі энцыкляпэдыямі. --Renessaince 12:51, 10 чэрвеня 2013 (FET)