Абмеркаваньне:Сяброўства (неадназначнасьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Мне цікава, паводле клясычнага правапісу прынцып трансьлітэрацыі не дзейнічае толькі для геаграфічных назваў з расейскай і ўкраінскай моваў? Ці можа ў іншых мовах таксама пашукаць назвы, што літаральна перакладаюцца як "сяброўства"? --JerzyKundrat 08:53, 11 лістапада 2008 (UTC)

Тым больш, што нават у слоўніку НН ёсьць слова «дружба». --Red_Winged_Duck 09:51, 11 лістапада 2008 (UTC)
Але пры чым тут клясычны правапіс? —zedlik 09:54, 11 лістапада 2008 (UTC)
Канечне, населены пункт «Дружба» мусіць называцца «Дружба», і ніяк іначай. --Taravyvan Adijene 11:00, 11 лістапада 2008 (UTC)

А клясычны правапіс тут пры тым, што я ім не валодаю і ў вас, Спадарства, пытаюся, як правільна пісаць. -- JerzyKundrat 12:55, 11 лістапада 2008 (UTC)

Прабачце, не вытрываў. салодкая каша з мала і просу — з чаго, ці з каго :-) ўсё-ж гэтая каша? — JerzyKundrat 13:05, 11 лістапада 2008 (UTC)

Вы прыколваецеся ці сапраўды не разумееце розьніцы між мовай і правапісам? Ведаеце, у такім выпадку з наркамаўкі таксама можна добра паржаць. «Па стане на 2006 год, у ЗША 38,2% мужчын у веку паміж 20 і 39 гадамі і 32,6% жанчын у веку паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сексам з прадстаўнікамі процілеглай падлогі.» [1]zedlik 14:00, 11 лістапада 2008 (UTC)
Не збіраюся я з Вас, Пане Зэдлік, іржаць. Я сюды прыйшоў вучыцца клясычнаму правапісу. А пакуль чакаю на высвятленьне пытаньня: з чаго каша. -- JerzyKundrat 14:04, 11 лістапада 2008 (UTC)
Файна, дзякуй. А каша — з рысу. —zedlik 14:13, 11 лістапада 2008 (UTC)
А вось напрыклад Белазар перакладае рис як малрыс як черт). --Ліцьвін 14:22, 11 лістапада 2008 (UTC)
Белазар — гэта сам вялікі чорт. Ня ведаю, што палілі аўтары слоўнікаў, але калі раскруціць словы ў іншы бок, робіцца відавочным, адкуль растуць ногі: ріс-мал — ад рісовать-малявяць (тобо адзін ріс — гэта адзін мал), а рыс-черт — ад (обожэ!) рыса-черта. —zedlik 14:29, 11 лістапада 2008 (UTC)
Ха. Дзякуй! Пасьмяяўся. :) Варта ўсё ж карыстацца акадэмічнымі слоўнікамі, бо яны маюць ступень аўтарытэтнасьці, у адрозьненьне ад таго ж Белазару. --Red_Winged_Duck 14:33, 11 лістапада 2008 (UTC)
Чаму? Черт (ад слова чёрточка) - гэта па-беларуску рысачка ў множным ліку і скарочана атрымліваем рыс. Але гэта не заўсёды, часам Белазар перакладае рыс і як рис. --Ліцьвін 14:40, 11 лістапада 2008 (UTC)
Так, натуральна, я гэта і меў на ўвазе. Хацеў зьвярнуць увагу, што Белазар з усіх магчымых формаў па нейкіх толькі яму вядомых альгарытмах менавіта тую, якая не падыходзіць не па сэнсе, не па сэмантыцы і яе прапануе ў якасьці перакладу. Як ён гэта робіць для мяне загадка. Ня варта надта яму верыць. —zedlik 14:52, 11 лістапада 2008 (UTC)
Дарэчы, Белазар паддаецца настройцы. Там ёсць прапанаваныя варыянты перакладаў (Меню Слоўнікі|Словы). Звычайна выкарыстоўваецца той варыянт, прыярытэт якога найвышэйшы. Можна змяніць прыярытэтнасць або ўвесці свой варыянт перакладу.-- JerzyKundrat , 12 лістапада 2008
Асноўны недахоп Белазара — у перакладзе словазлучэньняў. Выстаўленьне прыярытэтаў асобным словам ня дасьць нават прымальнага выніку ў агульным выпадку: гэта спрацуе ў пэўных умовах, але як толькі гэтае слова сустрэнецца ў іншым кантэксьце, зноў вылезе гэтая ж праблема. Спачатку праграму трэба навучыць адрозьніваць рыс у назоўным склоне адзіночнага ліку ад рыс у родным склоне множнага ліку, іначай задума проста ня вартая рэалізацыі. —zedlik 08:16, 12 лістапада 2008 (UTC)