Абмеркаваньне:Тлен

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Кісларод — гэта слова навязанае Савнаркамам у 20я гады XX ст. Яно тут патрэбнае? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 217.77.80.29 (гутаркі · унёсак).

Яно ёсьць у слоўніках беларускай мовы, у тым ліку ў слоўніку «Нашай Нівы» клясычным правапісам. Падабаецца вам гэта ці не, але «кісларод» будзе ў гэтым артыкуле і яшчэ вялікае пытаньне, пад якой назвай мусіць быць гэты артыкул. --Red_Winged_Duck 11:47, 25 сакавіка 2010 (UTC)
"Вялікае пытаньне" вырашыцца калі зьявіцца першы падручнік па хіміі клясычным правапісам ;) [то бок ніколі]
Якая розьніца, якім правапісам. Іншая справа, адкуль пазычаньні: расейская і беларуская мовы ня вельмі сумяшчальныя ў пляне пазычаньняў. У любым выпадку, гэтым мусяць займацца спэцыялізаваныя ўстановы ці грамадзкія арганізацыі. Wizardist г 17:03, 25 сакавіка 2010 (UTC)

Тлен ці Тлён?[рэдагаваць крыніцу]

Вось тут ніякага тлену няма, але двойчы ёсьць тлён. Нажаль, не магу пакуль даведацца, на якія крыніцы менавіта той артыкул спасылаецца. Пакуль тленам карыстацца? Wizardist г 20:46, 3 чэрвеня 2010 (UTC)

Цікавы часопіс, прагледзеў усё.
Як на мой глузд, мяняць назву сэнсу няма: на слоўнік.орг і той, і іншы варыянты прысутнічаюць. --Taravyvan Adijene 21:26, 3 чэрвеня 2010 (UTC)
Тады я ствару перанакіраваньне дадатковае. Wizardist г 21:29, 3 чэрвеня 2010 (UTC)