Абмеркаваньне:Турэччына

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ці не слушней было б пісаць краіна ў Еўразіі?

мусіць быць Турэччына! Гэта адзіны сапраўды беларускі варыянт --Siarhei Bohdan 09:35, 15 траўня 2008 (UTC)

Асноўная назва[рэдагаваць крыніцу]

У БКП-2005 (п. 37) ёсьць толькі Турэччына. Прапаную перанесьці артыкул або прынамсі спыніць практыку па выпраўленьні Турэччыны на Турцыю ў шараговых артыкулах. --Казімер Ляхновіч 21:09, 20 ліпеня 2010 (UTC)

Падтрымліваю перанос. —zedlik 21:34, 20 ліпеня 2010 (UTC)
Артаграфічны слоўнік НН, які зьмяшчае абодва варыянты, мы ігнараваць папросту ня можам. Але сапраўды супраць бессэнсовых зьменаў з аднаго варыянта на другі (спасылак на зьмены я пакуль ня бачу), і з другога на першы. Абодва варыянты слушныя. Але згодна з NPOV і пераважнасьцю выкарыстаньня варыянту «Турцыя», думаю, лепей пакінуць як ёсьць. Wizardist г 21:35, 20 ліпеня 2010 (UTC)
Мяркую, што БКП мае большую вагу ў гэтым выпадку, таму варта перанесьці ў Турэччыну, але пакінуць назву Турцыя, як магчымы варыянт. --Red_Winged_Duck 09:47, 21 ліпеня 2010 (UTC)