Абмеркаваньне:Тэта (літара)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Няма крыніцаў трансьлітарацыі Θ="тэта", арыгінальнае дасьледваньне. Serge Gorlaw

Вы ізноў нешта надумалі: «― у грэцкай мове — літараю θ („тэта“, лацінкавае абазначэньне th): артаграфія, артадокс, артапэд (оρθω-/ortho-)» [1] --Jauhienij 18:20, 14 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Калі вы ведаеце табліцы грэцка-беларускай трансьлітарацыі, дадайце крыніцы Serge Gorlaw

Мяркую, пра гэта трэба парупіцца вам :) --Jauhienij 18:23, 14 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Чаму ж? Вам ляніва?Serge Gorlaw

Вам варта прывесьці крыніцы на наяўнасьць гэтай «цеты» перад тым, як дадаваць сумнёўныя зьвесткі ў артыкул. --Jauhienij 19:14, 14 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Вы пішаце "прывесьці", а не "прывесты", чаму ж тады вы пішаце "тэта", а не "цета"? Калі не да адной кропкі гледжаньня няма крыніцаў, трэба аб гэтым і напісаць. А прыклад "Цеты" - СЛОВА "МАЦЕЙ" Serge Gorlaw

Дык што крыніцаў няма? --Jauhienij 19:22, 14 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Калі ласка Serge Gorlaw

Прабачце, але з прыведзеных крыніцаў аніяк не зразумела, на якой падставе "«th» зьяўляецца этымалягічным адпаведнікам беларускага двузнака «дз»", бо крыніцы апісваюць этымалёгію ў іншых мовах, пры чым тут беларуская мова? Я нідзе раней такога не сустракаў, і такія разважаньні выглядаюць прынамсі сумнеўнымі. Калі ласка, прывядзіце крыніцы, якія пацьвярджаюць, што "«th» зьяўляецца этымалягічным адпаведнікам беларускага двузнака «дз»". Аналягічным чытам фраза «Прынятая у сучасным мовазнаўстве транскрыпцыя Тэта[3] робіць немагчымым адрозніваць у транскрыпцыі альбо транслітэрацыі з грэцкай мовы грэцкую літару Θ ад грэцкае літары Т.» выклікае сумненьні ў яе навуковасьці. Калі ласка, пацьвердзіце яе крыніцамі. Пакуль я паставіў у артыкул шаблён пра арыгінальнае дасьледаваньне. —zedlik (гутаркі) 05:25, 1 сакавіка 2012 (FET)