Абмеркаваньне:Уладзімерская вобласьць

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Влади́мирская о́бласть — геаграфічная назва. Таму, я лічу, пры перакладзе слушней будзе Уладзімірская вобласьць. Глеб Бераставы 11:54, 7 красавіка 2012 (FET)

Супраць пераносу. Арыгінальнае дасьледаваньне. «Владимирская» вытворнае ад імя «Владимир», якое па-беларуску традыцыйна перадаецца як «Уладзімер» [1]. P.S. Варта нагадаць, што «Россия» таксама геаграфічная назва, але перадаецца, паводле агульнай завядзёнкі, адмысловаю народнаю назваю [2]. --Jauhienij (гутаркі) 12:09, 7 красавіка 2012 (FET)
Што пацьвярджаецца досьведам ужываньня на Радыё «Свабода». — Wizardist г 12:29, 7 красавіка 2012 (FET)
Радыё Свабода, даруйце, не арґумэнт. Адна справа Расея і Ўладзімер (назвы, што ўжо ўмацаваліся ў народзе і маюць сваю ўласную форму), іншая справа — Владимирская о́бласть. Такім капылам можна і спадара Няпомняшчага называць Няпамятаючым. Глеб Бераставы 20:35, 7 красавіка 2012 (FET)