Абмеркаваньне:Уладзіслаў Сыракомля

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладыслаў або Уладзіслаў[рэдагаваць крыніцу]

А чаму «Уладыслаў»? Слоўнік НН дае выключна варыянт «Уладзіслаў», а «Уладыслаў» — гэта, падобна, польскамоўны варыянт. --Red_Winged_Duck 11:23, 30 чэрвеня 2009 (UTC)

БКП-2005. Разьдзел 6. ПРАВАПІС У – Ў. 18. Складовае у не перахoдзіць у нескладoвае ў: ― у ініцыяльным У. – скароце імёнаў (незалежна ад месца націску): Уладзіслаў – за У. Сыракомлю. Трэба пераносіць. --Ліцьвін 11:32, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Форма імя «Ўладыслаў», прынамсі датычна У. Сыракомлі таксама ўжываецца, аднак менш распаўсюджана. Да таго, слоўнік НН і БКП, пэўна, больш аўтарытэныя крыніцы. --Казімер Ляхновіч 13:19, 30 чэрвеня 2009 (UTC)
Думаю, варта тады зь яго зрабіць перанакіраваньне. —zedlik 23:25, 5 ліпеня 2009 (UTC)

Праблема з інтэрвікамі[рэдагаваць крыніцу]

Гэта толькі ў мяне тут, а таксама ў артыкуле Мір (Беларусь) інтэрвікі адлюстроўваюцца некарэктна? --Казімер Ляхновіч 20:19, 1 лютага 2012 (FET)

У мяне адлюстроўваюцца нармальна. Bocianski 22:11, 1 лютага 2012 (FET)
Дзякуй за камэнтар. На дзіва цяпер у мяне таксама ўсё нармальна адлюстроўваецца. --Казімер Ляхновіч 22:35, 1 лютага 2012 (FET)
А ў мяне таксама НЕкарэктна: ніколі такога ня бачыў (код мовы+ назва артыкула).--Lesnas ättling 22:38, 1 лютага 2012 (FET)
Ужо не працуе. На польскай на форуме таксама інфармуюць пра праблемаў! Нешта дзеецца. Bocianski 22:44, 1 лютага 2012 (FET)
Імаверна, падрыхтоўка да чарговага штрайку...--Lesnas ättling 22:48, 1 лютага 2012 (FET)
А можа найгалоўныя адміністратары вырашылі што гэтак будзе зручней. Сапраўды: бачна як будзе звацца артыкул на іншых мовах і націскаць нікуды ня трэба.--Lesnas ättling 22:53, 1 лютага 2012 (FET)
Хапіць бязьмежнага Інтэрнэту, цяпер будуць кантролі на граніцах :) Не, па-мойму гэта нейкі бэг пасьля чарговага апгрэйда Мэдыя Вікі або эфэкт звычайных забаў у тэхнічнай прасторы. Bocianski 23:09, 1 лютага 2012 (FET)