Абмеркаваньне:Франсіска дэ Кевэда

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэўна Франсыска. _ Удзельнік:Карыбут

  • Франсіска, думаю што больш адэкватна. Больш складана з "е" перад націскам у прозьвішчы, лічу што трэба былоб пісаць як Кэвэда.--Andrei 21:35, 30 верасьня 2009 (UTC)
  • "Вальяжалід" думаю, што гаворка ідзе аб Вальлядалідзе, дзе часова знаходзіўся каралеўскі двор і дзе магчыма пачынаецца публічная літаратурная дзейнасьць пісьменьніка. Навучаўся ж ён у ва Ўнівэрсітэце Алькалы-дэ-Гэнарэс.--Andrei 21:35, 30 верасьня 2009 (UTC)
  • Назва ўзята адсюль: http://bk.baj.by/lekcyji/litaratura/hadanovicz01_1.html
    Цікава. Але паводле разьдзела 21 Правапісу [1], калі ў гішпанскай няма адначова гукаў [і] і [ы], то пасьля «с» будзе пісаццы «ы», т. б. «Франсыска». Калі ж ёсьць і гук [і], і гук [ы], то будзе так, як гучыць у арыгінале. Пра Кевэда/Кэвэда нічога знайсьці не атрымалася, таму гэтая частка імя хай, напэўна, насамрэч будзе як па спасылцы. —zedlik 22:16, 2 кастрычніка 2009 (UTC)
    Я таксама параўноўваў з артыкулам пра Франсіска Франка: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Франсіска_Франка
    Таксама існуе Франсыска Гоя. На маю думку, гэта ўсё адно імя, і тут варта выкарыстоўваць адну і тую ж форму, але я ня ведаю гішпанскай, таму не магу сказаць, які варыянт зьяўляецца слушным. Да знаўцаў: ці існуюць у гішпанскай мове супрацьпастаўленьне гукаў «і» — «ы», якое мае сэнсаадрознае значэньне? (як, напрыклад, у беларускай: быць — біць, выць — віць) Ці ўсё ж гэтыя гукі не існуюць разам/не адрозьніваюцца? —zedlik 19:27, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
    У гішпанскай не існуе супрацьпастаўленьне гукаў «і» — «ы». На маю думку, гішпанскае «і» трэба былоб транслітэраваць на беларускую праз «і», за выняткам ненаціскнога «і» у дыфтонгах дзе можна былоб ужываць раздзяляльны мяккі знак альбо апостраф. У антрапонімах агулам перадаваў-бы праз «і». Трэба адзначыць, што транскрыпцыя Франсіска ў беларускай адпавядае жаноцкай і мужчынскай формам адначасова (Francisca-Francisco) і што калі-некалі замест транслітэрацыіі мецьмем ужываць перакладныя формы (Францыск, Францішак, Сан-Фрацыска, і г.д.)
    Што тычыцца перадачы гішпанскага "е", то я перадаваўбы ненаціскное праз "э", а націскное праз "е", за выключэньнем пасьля "т", каб пазьбегнуць "цеканьня", і пасьля "д", каб пазьбегнуць "дзеканьня": Кэведа, Сэрвантэс, Сапатэра, Лопэ дэ-Вега, Аляхандра Амэнабар, Мэрсэдэс Соса, Рафаэль Карэа, ш г.д.--Andrei 00:32, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
    Трэ ўнармаваць гэтае пытаньне: перанесьці гэты артыкул пад іншай назвай і Франсыска Гоя перайменаваць у Франсіска. --Jauhienij 16:34, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
    Але калі няма супрацьпастаўленьня, то паводле Правапісу (разьдзел 21) атрымліваем, што гішпанскае «і» ў аснове мусіць перадавацца літарай «ы»: іншыя падобныя замежныя словы перадаюцца гэтаксама праз «ы», хаця ў арыгінале пішацца «і»: сыгнал, сыроп, Сылезія, Сыднэй, клясык, Зыгмунт. Ну і ўжываньне на сайце «Свабоды» 9 разоў сустракаецца «Франсыска» супраць 4 (ці нават 3) сустраканьняў «Франсіска», на сайце НН: тройчы «Франсыска», двойчы «Франсіска».
    Наконт «Кэвэда»—«Кевэда» я нічога супраць ня маю, бо гэты аспэкт у Правапісе не апісаны, таму тут сапраўды будзе лепей захоўваць напісаньне, бліжэйшае да вымаўленьня арыгіналу. —zedlik 20:51, 5 кастрычніка 2009 (UTC)