Абмеркаваньне:Хай будзе з табой Сіла

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адкуль вы ўзялі гэтую «моц» у значэньні анг. «force»? Вельмі нагадвае ўсім вядомыя моўныя экспэрымэнты сп. Renessaince. Зірнем ў слоўнікі:

  • force I n сіла / сила; by ~ сілай / силой; II v прымушаць / заставлять, вынуждать[1]
  • force 1. n. 1) сіла f. by force — сіламоц, сілком, сілаю, гвалтам 2) гвалт -у, прымус -у m. 3) сіла f. , дзеяньне n. (закону) to come into force — увайсьці ў сілу; стаць законным, дзейным to remain in force — заставацца ў сіле, дзеяць 4) Phys. сіла f. the force of gravitation — сіла прыцягненьня 2. v.t. 1) змушаць, прымушаць, прынукаць, прысіляць, няволіць 2) забіраць сілаю 3) навязваць сілаю 4) узломваць (замок, дзьверы) 5) штучна прысьпешваць рост расьлінаў 6) выціскаць (усьмешку, сьлязу) 7) гвалціць, гвалтаваць (жанчыну) by force of — пры дапамозе чаго, праз што by force of arms — сілай зброі by force of habit — у выніку звычкі, праз звычку forces — ваенныя сілы (армія, авіяцыя і флёт)[2]

Ніводны слоўнік не падае "моц" у значэнні анг. "force". З усяго відаць, што сумнавядомы ўдзельнік спачатку пераклаў з ангельскай на расейскую, а пасьля з расейскай на беларускую. У выніку такога пераперакладу цяпер давядзецца выпраўляць плойму памылак. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Jauhienij (гутаркі · унёсак) 18:19, 13 верасьня 2013‎.

Падтрымліваю. The Force у Лукаса — як адно з «фундамэнтальных узаемадзеяньняў», таму моц тут выглядае недарэчна і як дубляваньне польскага варыянту. Да таго ж, сэмантычнае разьмежаваньне моц/сіла па слоўніках — відавочнае. — Wizardist г 23:19, 19 верасьня 2013 (FET)

Прапаную варыянт: Няхай сіла заўсёды будзе з табой. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 46.53.195.80 (гутаркі · унёсак) 19:36, 15. september 2013‎.

Крыніцы[рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Англа-беларуска-рускі слоўнік / Т. М. Суша, А, К. Шчука, А. У, Таболіч, В. М. Федасеева; Пад агул. рэд. Т. М. Сушы, А. К. Шчукі. — Мн.% БелСЭ, 1989. — С. 84. — 247 с.
  2. ^ Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. Каля 30 000 словаў. ISBN 985-6783-15-1.