Абмеркаваньне:Хэрсонская вобласьць

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ХЭрсонская - вядома, больш адпавядае аўтэнтычнаму ўкраінскаму гучаньню, але ў такім выпадку трэба як мінімум зьмяняць Данецкую на ДанЭцкую ды й увогуле - большую палову назваў: Кыіўская, Мыкалаіўская, Чарнівэцкая, Ріўнэнская, Дніпропэтроўская, Івана-Франкіўская, Львіўская, Тэрнопільская, Харкіўская, Чарнівэцкая, Чарнігіўская. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Rulezz (гутаркі · унёсак).

Думаю, хай застаецца так. Напрыклад Радыё Свабода ўжывае і Хэрсонская. --Ліцьвін 14:11, 25 траўня 2008 (UTC)
Слушным варыянтам будзе Херсон і, адпаведна, Херсонская вобласьць. --Red_Winged_Duck 14:22, 25 траўня 2008 (UTC)
Пагаджуся. Можа так і лепш будзе. Прынамсі такі варыянт больш выкарыстоўваецца. --Ліцьвін 14:34, 25 траўня 2008 (UTC)
Калі радыё Свабода выкарыстоўвае - тады няхай ужо будзе "Хэрсон" і "Хэрсонская". Па вялікім рахунку ня маю нічога супраць, бо сам пакідую гук "э" пры перакладзе назваў украінскіх раёнаў --Rulezz 15:49, 25 траўня 2008 (UTC)
Хэрсон і хэрсонскі — пункт 63 старонка 72 у Беларускім клясычным правапісе, 2005. --zedlik 16:02, 25 траўня 2008 (UTC)
Думаю, пытаньне можна закрываць. Дзякуй, што заўважылі й выправілі. --Rulezz 16:32, 25 траўня 2008 (UTC)