Абмеркаваньне:Шварн

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А ў іншамоўных Вікіпэдыях годам сьмерці пазначаны 1269 (а ў палякаў нават 1270) і нідзе 1268, як у нас. Ёсьць яшчэ якая інфармацыя на гэты конт? --Red_Winged_Duck 10:34, 26.07.2006 (UTC)

Год сьмерці Шварна не вядомы, таму ўсе даты гіпатэтычныя. Дакладна вядома толькі, што гэта здарылася паміж сьмерцю Войшалка і ДА пачатку князяваньня Трайдзеня. Зьвяртаю ўвага на "ДА", бо гэта здарылася не перад самым пачаткам князяваньня Трайдзеня, а за нейкі час да гэтага. Па розных вэрсіях паміж сьмерцю Шварна і укнязяваньнем Трайдзеня адбылося шмат падзей. Па адной - барацьба паміж праваслаўнай і паганскай партыямі. Па другой - уладараньне Віда, у якое шмат чаго нарабілася. Такім чынам, паміж сьмерцю Шварна і 1270 г. (укнязяваньнем Трайдзеня) прайшоў даволі вялікі час.
Да таго ж, Г-В летапіс за Іпацьеўскім сьпісам кажа: "Княжащю же по Воишелкови Шварнови в Литовьскои земли княживъ же лЪтъ немного . и тако преставися . и положиша тЪло его во цркви стои Бц близъ гроба wтня". Гэта паведамленьне запісана адразу ж пасьля паведамленьня аб забойстве Войшалка і ў тым жа гадавым артыкуле. Праўда, што давер датаваньню ў І. сьпісе немагчымы, але тое, што паміж іхнымі сьмерцямі не памешчана больш ніякіх падзей кажа, што яны былі хутка адна пасьля адной.
Вынік: Памёр Шварн хутчэй за ўсё бліжэй да 1268 чым да 1270 году. --MaximLitvin 15:31, 26.07.2006 (UTC)