Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзень у гісторыі[рэдагаваць крыніцу]

Як я і абяцаў, узяўся за новы разьдзел «Дзень у гісторыі». Доўга ня мог выбраць назву. У ангельскай Вікіпэдыі гэта называецца Selected anniversaries, па іх прыкладу пайшлі і палякі, і немцы. Але слова «юбілей» не адпавядае зьместу, бо зьмяшчаюцца проста некаторыя памятныя даты. Можна было так і назваць — «Памятныя даты», але спыніўся на першапачатковым варыяньце.

Ці трэба складаць сьпіс крэтэрыяў, па якому будуць трапляць падзеі ў разьдзел? Ці трэбва ствараць дадатковыя шаблёны? — Slaver 15:35, 10 красавіка 2007 (UTC)

А чаму б не інклюдзіць туды артыкулы кшталту 10 красавіка? І напаўняць іх адпаведна. --Bełamp 19:45, 10 красавіка 2007 (UTC)
А калі артыкул 10 красавіка павялічыцца да сотні памятных запісаў? Усе іх выводзіць на галоўнай? — Slaver 20:24, 10 красавіка 2007 (UTC)
Працей ўсе незначныя даты ў артыкуле пазначаць <ноінклюд>, чым стварыць на кожны дзень новы артыкул і такім чынам мець 2 артыкулы на дзень, якія фактычна дублююць адзін аднаго. --MaximLitvin 09:42, 11 красавіка 2007 (UTC)
Можна і так. Але:
1. ня хочацца «раздуваць» блёк з-за загалоўкаў (Падзеі, Нарадзіліся і г.д.);
2. хочацца захаваць пасьлядоўнасьць падзеяў;
3. у поўным артыкуле з датай згубіцца сэмантыка, калі яго будуць рэдагаваць — дзясяткі ноінклюдаў — нявельмі зручна;
4. у большасьці вікіпэдыяў выкарстоўваецца менавіта такі прынцып, які я прапанаваў. — Slaver 14:11, 11 красавіка 2007 (UTC)
1. Падзеі, Нарадзіліся і г.д., ці яны не выключаюцца тым самым ноінклюд...;
3. іх будзе не шмат, у пачатку, у канцы артыкула і ля тых падзей якія выбраныя, т.б. тыя падзеі будуць выключэннямі з зоны ноінклюд;
2+4. гэта канешне праблема, але мо магчыма зрабіць нейкую альфабэтную сартыроўку, калі гэта магчыма ўсё праблемы б вырашыліся. --MaximLitvin 13:50, 12 красавіка 2007 (UTC)
Нават калі можна сартаваць радкі (ў чым я сумняюся), пры выключэньні ноінклюдамі загалоўкаў разьдзелаў, як можна будзе зразумець сэнс запісу? Я пра тое, што словаў «нарадзіўся» ці «памёр» ня будзе… — Slaver 19:05, 12 красавіка 2007 (UTC)
Мдя... , недадумаў я нешта, прыйдзецца і нам падобную старонку ствараць, калі нечага больш цікавага не прыдумаем. --MaximLitvin 21:02, 12 красавіка 2007 (UTC)
Варта для пасьлядоўнасьці выкарыстоўваць аднолькавы сымбаль-разьдзяляльнік з календаром (:). --EugeneZelenko 13:56, 11 красавіка 2007 (UTC)
Добра, ўжо зьмяніў. — Slaver 14:11, 11 красавіка 2007 (UTC)