Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі/4 сакавіка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На маю думку, зьвесткі пра Вэрмант, Чыкага, новую канстытуцыю Аўстрыі і Букавіну тут залішнія. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 14:28, 4 сакавіка 2012 (FET)

Так, але ня трэба выдаляць іх — проста закамэнтаваць, на наступныя гады. — Wizardist г 14:43, 4 сакавіка 2012 (FET)
Паводле якога крытэра яны залішнія? --Jauhienij (гутаркі) 15:02, 4 сакавіка 2012 (FET)
Ня думаю, што паспалітага чытача нашага праекту цікавіць штат Вэрмант (я напрыклад, ня ведаю дзе ён знаходзіцца і нават ня бачу нейкага сэнсу шукаць гэтую інфармацыю) або час прыняцьця ўсіх канстытуцыяў Аўстрыі. Такая колькасьць падзеяў (пагатоў другасных у сусьветнай гісторыі і ніяк ня зьвязаных зь Беларусьсю, не цікавых беларускамоўным) гэта ўжо перабор і тут я кіруюся найперш досьведам іншых моўных праектаў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:04, 5 сакавіка 2012 (FET)
Варта нагадаць, што Вікіпэдыя — не клюб па інтэрсах беларускамоўных, а энцыкляпэдыя, таму, калі аб’ектыўных чыньнікаў фільтрацыі або цэнзуры ня будзе агучана, няма і сэнсу гэтую цэнзуру ўводзіць. --Jauhienij (гутаркі) 01:43, 5 сакавіка 2012 (FET)
Згодны з папярэднім меркаваньнем. Тым болей, у разьдзеле і так завялікая перавага ў бок артыкулаў беларускай тэматыкі. Гэта ледзь не ў дакор даводзяць. — Wizardist г 12:52, 5 сакавіка 2012 (FET)
Хацелася б паглядзець, дзе і хто ставіць гэта ў дакор. Зрэшты, для ахвочых няма перашкодаў пісаць на іншую тэматэку, аднак аб’ектыўная рэальнасьць наступная: імавернасьць, што тымі артыкуламі хтосьці ў найбліжэйшай будучыні скарыстаецца фактычна блізкая да нуля. Рэкамэндацыі я яшчэ распрацую (калі нікога больш не цікавіць, што рубрыка можа ператварыцца ў сьметніцу — чаго, дарэчы, няма ў іншых моўных праектах), але пазьней — цяпер часу і так бракуе. А ўвогуле, пераносіць у «Дзень у гісторыі» усе падзеі з артыкула пра адпаведны дзень гэта вельмі, так сказаць, арыгінальна. Шукаць тут нейкую лёгіку і карысьць для праекту — відаць, марная справа. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 13:50, 5 сакавіка 2012 (FET)
Усе падзеі ніхто не заклікаў дадаваць. Тым болей, у мяне, здаецца, ледзь не даходзіла да вайны рэдагаваньняў з-за таго, што хтосьці захацеў зашмат элемэнтаў у сьпіс дадаць, не зважаючы на выніковы выгляд галоўнай старонкі. А вайна рэдагаваньняў у шаблёнах, датычных галоўнай старонкі — гэта ўжо сур’ёзна. Колькасьць элемэнтаў, увогуле, мусіць быць адпаведная выгляду галоўнай старонкі на адпаведны дзень. — Wizardist г 15:52, 5 сакавіка 2012 (FET)
Пра вайну рэдагаваньняў гаворка не вядзецца — было б праз што ваяваць. Датычна «Усе падзеі ніхто не заклікаў дадаваць»: асабіста я, на жаль, ня ўмею чытаць чужыя думкі, таму фраза «калі аб’ектыўных чыньнікаў фільтрацыі або цэнзуры ня будзе агучана, няма і сэнсу гэтую цэнзуру ўводзіць» без дадатковых тлумачэньняў азначае менавіта даданьне ўсіх падзеяў. Што датычыцца колькасьці пунктаў і выгляду старонкі, то 17 штук пры аптымальнай колькасьці 8-10 гэта хіба не перабор? І наконт асобай вагі беларускім падзеям: працуючы над рубрыкай я шмат заглядаў у іншыя праекты і магу ўпэўнена сказаць, што прынамсі ўва ўкраінскім праекце ўкраінскім падзеям надаецца большая (у параўнаньні зь іншымі праектамі) увага, у польскім — польскім (у артыкулах пра дні нават асобная сэкцыя ёсьць, прысьвечаная гісторыі Польшчы), у расейскім — расейскім. Нават у ангельскім праекце больш падзеяў, зьвязаных менавіта з ангельскамоўнымі — перадусім ЗША. У нас жа Беларуская Вікіпэдыя, таму цалкам лягічна надаваць пэўную вагу беларускім падзеям (нароўні з падзеямі сусьветнага маштабу), бо менавіта ў гэтым ўнікалькасьць нашага праекту ў параўнаньні з ангельскім або расейскім. Вядома, тут варта ведаць меру, абмяркоўваць асобныя спрэчныя выпадкі, але цалкам адмаўляць такі падыход — гэта, перапрошваю, глупства. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:28, 5 сакавіка 2012 (FET)