Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Пагадненьні па назвах артыкулаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асабістыя імёны[рэдагаваць крыніцу]

Лічу патрэбным прыняць стандарт напісаньня асабістых імёнаў у пачатку артыкулу.

Для мяне відавочна, што імя ў пачатку артыкулу павінна адпавядаць пранятаму ў пагадненьні па назвах стандарту называньня артыкулаў — то бок Імя Прозьвішча (напр. артыкул называецца Аляксандар Лукашэнка — у пачатку яго павінна стаяць: "Аляксандар Лукашэнка - беларускі палітык", а не "Лукашэнка, Аляксандар", "ЛУКАШЭНКА, Аляксандар" ці нешта іншае.) --Czalex 06:28, 23.05.2005 (UTC)

Супрацьлеглыя пункты гледжаньня (не мае):
EugeneZelenko 13:36, 23.05.2005 (UTC)

А мяне, калі шчыра, зьдзіўляе, няўжо ж зручна назваць артыкул "Імя, Прозвішча", а потым паўсюль дадаваць "Сартыроўка ды катэгорыі зусім іншыя..."? Julie 12:51, 16 красавіка 2008 (UTC)

На мой погляд форма «Імя Прозвішча» выкарыстоўваецца ў іншых артыкулах значна часьцей. У катэгорыі дадаецца толькі адзін артыкул. Дый каб спрасьціць працу, ёсьць САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ: (дарэчы дадалі гэтую магчымасьць не адразу). --EugeneZelenko 14:24, 16 красавіка 2008 (UTC)
На мой погляд, яна таксама часта выкарыстоўваецца ў іншых... падзежах? Калі ўсё роўна трэба дубляваць назову. Ну гэта так, дарэчы =) Julie 13:39, 17 красавіка 2008 (UTC)
у іншых склонах, ага :-) --Taravyvan Adijene 17:12, 18 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Асобныя выпадкі[рэдагаваць крыніцу]

Зноў падымаю пытаньне аб гадах да н.э. Як іх лепш пазначаць, "-" перад годам ці "да н. э." пасля года. Бо калі нейкі час таму пытаўся ў EugeneZelenko - ён лічыў, што лепш "да н. э.", але тутака пазначана "-". Дык нарэшце, як рабіць? --MaximLitvin 15:55, 26.05.2006 (UTC)

Наколькі разумею, «-» — калька з Эспэранта, (Удзельнік:Zmila, які ствараў гэтую старонку — эспэрантыст). Калі паглядзець у interwikis у падобныя артыкулы (напрыклад, en:100 BC) — гэта ня вельмі распаўсюджаная практыка. --EugeneZelenko 14:04, 27.05.2006 (UTC)


ГАЛАСАВАНЬНЕ: Владимир[рэдагаваць крыніцу]

Пытаньне: як павінна ў артыкулах перадавацца расейскае імя Владимир у дачыненьні да расейскіх дзеячоў (Владимир Ленин, Владимир Путин і г.д.): Уладзімір ці Уладзімер. Беларусаў (Уладзімер Арлоў) гэта норма ня тычыцца.

Уладзімір[рэдагаваць крыніцу]

Уладзімір Ленін і Ўладзімір Пуцін маюць расейскае імя Владимир, а не "Владимер". Лічу мэтазгодным у беларускай мове прытрымлівацца дакладнасьці ў перадачы замежных імёнаў і не дэманстраваць правінцыйнасьць праз наданьне замежным дзеячам, нават расейскім, беларусізаваных імёнаў. Пілсудзкі таксама Юзэф, а не Язэп. --Czalex 22:15, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Падтрымліваю --Czalex 22:15, 12 сакавіка 2009 (UTC)


Уладзімер[рэдагаваць крыніцу]

Паглядзіце СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, падрыхтаваны супрацоўнікамі выдавецтва Наша Ніва, 2001; БКП-2005. У нас Уладзімер Валчкоў, у Расейскай Вікіпэдыі не Уладимер Волчков, а Владимир Волчков. --Ліцьвін

Пытаньне правапісу ня мае сэнсу выносіць на галасаваньне, бо клясычным правапісам існуе толькі адна форма гэтага імені — «Уладзімер». Тым больш, яно мае выразнае агульнаславянскае паходжаньне і не зьяўляецца запазычаным. --Red_Winged_Duck 22:22, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Пагадненьне па назвах шаблёнаў[рэдагаваць крыніцу]

Паважанае спадарства, для мяне відавочна, што зьявілася патрэба стварэньня пагадненьняў па назвах шаблёнаў з-за пытаньняў па назвах, якія зьявіліся ў мяне і іншых удзельнікаў. Мабыць тут занадта шмат драматызму, але я ня ведаю ўжо, ці трэба ціскаць гузік "Захаваць старонку", калі робіш той ці іншы артыкул, шаблён, г. д. — Wizardist 22:39, 7 лістапада 2009 (UTC)

Вядома, націскаць! Усё, што разьвівае праект можа толькі вітацца і гэта не аспрэчваецца. Наконт назваў шаблёнаў давайце вырашаць. Пакуль звычайна робіцца так, каб па назьве (артыкула, шаблёна, катэгорыі) было зразумела, пра што там вядзецца размова. Гэта вырашае праблему таго, што калі ёсьць, напрыклад, дзясятак шаблёнаў з незразумелымі (невідавочнымі) назвамі, то немагчыма зразумець, пра што кожны зь іх, калі не зайсьці на старонку. Цяпер мы імкнемся да таго, каб сэнс быў зразумелы без заходжаньня на старонку. Вядома, у пэўных выпадках, гэта выклікае патрэбу часам пісаць даўжэйшыя назвы, але такія шаблёны і іх парамэтры будуць больш зразумелыя іншым удзельнікам, якія не стваралі шаблён альбо якія ня ведаюць ангельскай мовы. Таму для вырашэньня гэтай праблемы ў апісаньні папулярных шаблёнаў звычайна зьмяшчаецца сэкцыя з кодам, адкуль яго можна скапіяваць і ўставіць у патрэбнае месца, атрымаецца нават хутчэй, чым набіраць тэкст рукамі. А як прапануеце вы? —zedlik 23:20, 7 лістапада 2009 (UTC)

Назвы спартовых клюбаў[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную дадаць у пагадненьне разьдзел пра назвы спартовых клюбаў у наступнай рэдакцыі:

Назвы спартовых клюбаў варта падаваць па-беларуску ў фармаце Назва Горад, напрыклад:

Калі ў адным горадзе існуе некалькі камандаў з аднолькавай назвай у розных відах спорту, тады назва падаецца ў фармаце Назва Горад (спартовы клюб), а на старонцы Назва Горад ствараецца неадназначнасьць, напрыклад:

У выпадку, калі назва клюбу супадае з назвай гораду, артыкул падаецца ў фармаце Назва (спартовы клюб), напрыклад:

Выпадкі не разгледжаныя ў гэтым пагадненьні могуць рэгулявацца асобнымі абмеркаваньнямі. --Red_Winged_Duck 15:02, 2 сьнежня 2009 (UTC)

Увогуле я ня супраць, але паводле такога правіла атрымліваюцца, напыклад, варыянты «БАТЭ Барысаў» і «МТЗ-РІПА Менск», хаця ў большасьці крыніцаў для гэтых клюбаў выкарыстоўваюцца проста «БАТЭ» і «МТЗ-РІПА» бяз назваў гарадоў. —zedlik 01:04, 9 сьнежня 2009 (UTC)
Напрыклад, БАТЭ — гэта яшчэ і завод, у гонар якога названы клюб. А з таго ж МТЗ-РІПА можна зрабіць перанакіраваньне (тым больш, цяпер ідзе размова пра перайменаваньне клюбу). Таму для аднастайнасьці можна рабіць артыкулы з гарадамі, а выняткі потым абмяркоўваць асобна. --Red_Winged_Duck 09:13, 9 сьнежня 2009 (UTC)
А, ну тады так, згодны. —zedlik 22:17, 9 сьнежня 2009 (UTC)

Назвы спартовых спаборніцтваў[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную для рэгулярных спартовых спаборніцтваў прыняць наступнае пагадненьне па назвах:

Назвы рэгулярных спартовых спаборніцтваў падаюцца ў выглядзе: <Назва спаборніцтва> па <від спорту> <год> году, напрыклад:

Назвы артыкулаў пра Алімпійскія гульні падаюцца настуным чынам: <Зімовыя/Летнія> Алімпійскія гульні <год> году, напрыклад:

--Red_Winged_Duck 12:52, 7 красавіка 2010 (UTC)

Падтрымліваю, але мне здаецца, што з улікам папярэдніх абмеркаваньняў, магчыма, разгляд гэтага правіла варта было б зрабіць праз апытаньне (пасьля абмеркаваньня, вядома). —zedlik 21:42, 7 красавіка 2010 (UTC)
Я ўсё ж прыхільнік вырашэньня пытаньняў кансэнсусам, чым галасаваньнем. :) Мяркую, што галасаваньні больш пасуюць, калі ёсьць варыянты, зь якіх можна выбраць, або сур’ёзныя пярэчаньні, а рашэньне прыняць трэба. Таму пачакаем меркаваньняў, калі новых ня зьявіцца, дык будзе лягічна проста дадаць у пагадненьне ў такім выглядзе. --Red_Winged_Duck 11:17, 8 красавіка 2010 (UTC)
Рацыя, згодны :) —zedlik 20:31, 8 красавіка 2010 (UTC)
Контраргумэнтаў не зьявілася — дадаў у пагадненьне. --Red_Winged_Duck 10:50, 18 траўня 2010 (UTC)

Музычныя альбомы[рэдагаваць крыніцу]

Калі яны маюць назоў, падобны да звычайнага прадмету, як называць, каб удакладніць, што гэта альбом? Ну, напрыклад, Долам (музычны альбом) ці ўсё ж Долам (назва_выканаўцы)?--Taravyvan Adijene 18:07, 9 траўня 2010 (UTC)

Па мне, дык «музычны альбом», ці «альбом» будзе лепей. Калі раптам ёсьць два выканаўцы, у якіх альбомы з аднолькавай назвай, то «Назва (музычны альбом, Гурт)». Ці проста (Гурт) у дужках. Ня вельмі разумею, навошта ў назве артыкула зашмат інфармацыі пакідаць. Мэтазьвесткі ў дужках — ок. А гурт — гэта ўжо напалову прадмет артыкула. Wizardist г 18:20, 9 траўня 2010 (UTC)
Дзякуй за адказ. --Taravyvan Adijene 19:16, 9 траўня 2010 (UTC)

У БКП-2005 у разьдзеле пра беларускі альфабэт побач зь літарай «Ґ» ідзе зноска: «Абазначае выбухны гук, выкарыстоўваецца факультатыўна; пры разьмеркаваньні словаў у альфабэтным парадку літара ґ роўная г». Таксама ў тэксьце БКП-2005 пры ўжываньні слова зь літарай «ґ» заўсёды падаецца тое ж слова, але з ужываньнем літары «г» (прычым слова з «г» ідзе заўсёды першым). Праз факультатыўны статус гэтай літары лічу лягічным увесьці наступнае правіла для назваў артыкулаў: «Літара „Ґ ґ“ у назвах артыкулаў не выкарыстоўваецца, замест яе ўжываецца літара „Г г“. Пры наяўнасьці аўтарытэтных крыніц, якія кажуць пра магчымасьць ужываньня гэтай літары ў слове, можа быць створанае адпаведнае перанакіраваньне». Для ўжываньня гэтай літары ў саміх артыкулах варта прыняць асобнае пагадненьне, але было б лягічным, калі б у пацьверджаных выпадках варыянт тэрміну з гэтай літарай падаваўся ў пачатку артыкула пра гэты тэрмін. --Red_Winged_Duck 14:01, 8 чэрвеня 2010 (UTC)

Думаю, маё меркаваньне эквівалентнае меркаваньню Рэ_Ўінг_Дуцк: у назвах артыкулаў — толькі г. Але наконт аўтарытэтных крыніцаў, дык гэта крыху сьмешна. Існуе IPA для словаў, зь якіх ідзе пазычаньне. І там разьмежаваныя фрыкатыўны і выбухны гукі, таму з гэтым я ня вельмі згодны (у якасьці абавязковага пункту). У прэамбуле, калі гук выбухны, то ў тлустай назьве пазначаць толькі выбухную ґ, а далей у артыкуле выкарыстоўваць толькі звычайную літару г. Маё стаўленьне да гэтага: калі дазволіць удзельнікам карыстацца абодвума варыянтамі, то прыйдзем да места/горада: калі г з гаплікам па колькасьці болей за звычайны, то ў наступных рэдагаваньняў мусяць адбівацца толькі г з гаплікам. Па мне, гэта даволі складана з улікам таго, што літара ґ у стандартнай раскладцы не прысутнічае, а капіяваць, ці ўстаўляць з дадатковай панэлі пад акном рэдагаваньня — накладна. Wizardist г 14:54, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Мяркую, што можна паслабіць патрабаваньне аўтарытэтных крыніц (хаця той жа слоўнік НН і БКП ужываюць «ґ», таму ёсьць на што спаслацца) і перафармуляваць наступным чынам: «Літара „Ґ ґ“ у назвах артыкулаў не выкарыстоўваецца, замест яе ўжываецца літара „Г г“. Магчымасьць ужываньня літары „Ґ ґ“ у слове абмяркоўваецца асобна, і пры існаваньні адпаведных пацьверджаньняў можа быць створанае перанакіраваньне». А ўжо як канкрэтна ўжываць літару «ґ» у артыкулах варта абмеркаваць недзе ў пагадненьнях па афармленьні саміх артыкулаў, бо тут усё ж толькі пагадненьне па назвах. --Red_Winged_Duck 11:35, 9 чэрвеня 2010 (UTC)
Думаю, пара пераходзіць для стварэньня збору правілаў кшталту style guidelines у ангельскай Вікіпэдыі. Пра варыятыўную лексыку ўжо ёсьць, стандартныя разьдзелы - ёсьць. Трэба яшчэ дабіць пазначэньне крыніцаў (да знаку прыпынку, пасьля і г. д.) і іншыя пытаньні. Г/Ґ туды таксама ўвальецца. Wizardist г 11:39, 9 чэрвеня 2010 (UTC)
Прапанова не прыжылася, нідзе яе выкарыстоўваць не пачалі, няма сэнсу рабіць экспэрымэнт і тут, таму падтрымліваю. Мяркую, што найлепшым варыянтам для Вікіпэдыі цяпер будзе пакінуць ґ у перанакіраваньнях і ў прывядзеньні альтэрнатыўных назваў у якасьці варыятыўных у пачатку артыкула. —zedlik 22:41, 8 чэрвеня 2010 (UTC)

Дадаў у пагадненьне. --Red_Winged_Duck 15:42, 17 чэрвеня 2010 (UTC)

Разьвязваньне неадназначнасьцяў[рэдагаваць крыніцу]

Пункт пра разьвязваньне ўзьнікаючых неадназначнасьцяў («Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам...») мае ідыёцкія ўдакладненьні ў прыкладах. У дужках павінна знаходзіцца галіна ведаў, да якой належыць тэрмін, а ня частка словазлучэньня, у кантэксьце якога можа знаходзіцца тэрмін. Wizardist г 11:21, 8 жніўня 2010 (UTC)

Так, можна памяняць. --Red_Winged_Duck 11:56, 8 жніўня 2010 (UTC)

Словазлучэньні — уласныя назвы[рэдагаваць крыніцу]

Прапанова: калі назоў арганізацыі/падзеі/інш. складаецца зь некалькіх словаў, якія ня ўтрымліваюць у сваю чаргу асабовых назваў, то ў такім выпадку ў назове артыкулу другое і наступныя словы павінны пачынацца з маленькай літары (пр. Таварыства беларускай школы, а не Таварыства Беларускай Школы ці Таварыства Беларускай школы). Іначай пры пошуку падобных артыкулаў паўстаюць складанасьці.

Вынятак: калі ў назове прысутнічаюць іншыя ўласныя назоўнікі, яны (і толькі яны) мусяць пачынацца зь вялікай літары (пр. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а не Міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь, але не Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь).

У выпадку, калі словаспалучэньне мае ўстояную форму напісаньня, якая не адпавядае двум папярэднім пунктам (напрыклад, зь вялікай літары павінны пачынацца ўсе або некалькі словаў у спалучэньні), у такім разе на артыкул павінна быць створанае перанакіраваньне ў адпаведнасьці з вышэй прыведзенымі правіламі. Або асноўны артыкул можа быць названы паводле правіла, а перанакіраваньне — з устоянай формы (пр. Другая Сусьветная вайна -> Другая сусьветная вайна); галоўнае, каб існавалі абедзьве варыяцыі. --Taravyvan Adijene 16:26, 18 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Падтрымліваю. --Red_Winged_Duck 12:48, 31 кастрычніка 2010 (EET)[адказаць]
Зрэшты, па сутнасьці гэтае правіла ў нас ужо існуе першым пунктам, адно што я яго разгарнуў больш уцямна. Таму калі няма пярэчаньняў, можна перанесьці гэты тэкст туды. --Taravyvan Adijene 11:37, 2 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Падтрымліваю. Наколькі мне вядома, у нас яшчэ ня ўведзеная ангельская традыцыя. :) Wizardist г 11:57, 2 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Падтрымліваю, але без арыгінальных даследаваньняў: тобо, калі дакладна вядома, што ўсе вялікія літары зьяўляюцца прывільным варыянтам (напрыклад, арыгінальнай або юрыдычна зарэгістраванай назвай), то пераробліваць на маленькія літары мне здаецца было б няслушна. —zedlik 08:47, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Вось гэтае «дакладна вядома» я стараўся абысьці або вырашыць стварэньнем перанакіраваньняў, бо каму можа быць дакладна, а некаму й недакладна; аднаму ўсе дакладна вядомыя зь вялікай літары, а іншаму — не. І тады мы зноў вернемся да таго, з чаго пачыналі. --Taravyvan Adijene 11:07, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
«Дакладна вядома» — гэта наяўнасьць аўтарытэтных крыніцаў. Напрыклад пасьведчаньня аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ці чагосьці яшчэ. Wizardist г 15:30, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Заўважыў, што пакрысе павялічваецца колькасьць сьпісаў у Вікіпэдыі, дык трэба ўніфікаваць іх назвы, кшталту: Сьпіс ганаровых грамадзянаў Баранавічаў, а не Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў. Wizardist г 21:01, 11 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Падтрымліваю. --Jauhienij 21:02, 11 студзеня 2011 (EET)[адказаць]
Па сутнасьці, тут два розных артыкулы: пра званьне і гісторыю, і сам сьпіс ганаровых грамядзянаў. Адпаведна, і назвы мусяць быць рознымі, таму па сутнасьці, тут проста называньне рэчаў сваімі імёнамі, хаця можна і яўна дадаць такі пункт у правілы. —zedlik 00:24, 12 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Апошнім часам розным астранамічным аб’ектам надаецца пільная ўвага. Пагатоў, з-за таго, што існуе блытаніна ў назвах, варта было б дадаць у пагадненье асобны разьдзел пра астранамічныя аб’екты:

  1. Калі астранамічны аб’ект (далей АБ) мае ўласную назву і яна не стварае неадназначнасьці, то артыкул мае адпаведную аб’екту назву. Інакш параўноўваецца істотнасьць АБ ў параўнаньні зь іншымі тэрмінамі з такой жа назвай і вырашаецца, што куды пойдзе, і дзе будзе сядзець старонка-неадназначнасьць.
  2. Калі ж АБ не нададзеная ўласная назва, артыкулу даецца назва па абазначэньні ў каталёгу, у якім ён запісаны (напрыклад, (нумар) абазначэньне для MPC). Калі аб’ект прысутнічае ў некалькіх каталёгах, устаўце_свой_варыянт_разьвязаньня_дылемы.

Прыкладна так. — Wizardist г 23:23, 3 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Ці можна патлумачыць на прыкладах, каб стала больш зразумела, якую думку хочаце данесьці? --Taravyvan Adijene 00:21, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
NGC, Каталёг Мэсье, MPD і іншае. Хутэчэй, каб пазьбегнуць цяжкіх абмеркаваньняў у будучыні, зрабіць зараз. — Wizardist г 00:24, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Нэстар ці Нестар?[рэдагаваць крыніцу]

Заўважыў дуалістычнасць ўжываньня імя расейскага імя "Нестор" ў дадзеным сегменце Вікі. Так з аднаго боку "Нестар Махно, Казімір Нестар Сапега, Нестар Сакалоўскі, Нестар Кайгародаў". З іншага міталагічны Нэстар, плюс згадкі у кантексце Нэстар Трубяцкі, Нэстар Карбанел, Нэстар Крыхнер. Варта прывясці пад адзін фармат. - Ales-ne muxin 10:24 20 студзеня

Шлях гэтых імёнаў розны (адныя праз славянскі пасяродак, другія праз грэцкую непасрэдна альбо іншыя заходнія). Таму, калі ласка, на ўзбраеньне дамо вам здаровы глузд, карыстаньне крыніцамі і разуменьнем сутнасьці артаграфічных правілаў. — Wizardist г 16:21, 20 студзеня 2013 (FET)

Катэгорыі гульцоў спартовых клюбаў[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Паводле абмеркаваньня прапануецца прыняць наступную схему найменьня катэгорыяў гульцоў спартовых клюбаў:

Катэгорыя:<Спартовец> клюбу <назва клюбу> <горад клюбу>
Напрыклад: Катэгорыя:Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў, Катэгорыя:Гандбалісты клюбу «Дынама» Менск, Катэгорыя:Хакеісты клюбу «Шахцёр» Салігорск, Катэгорыя:Футбалісты клюбу «Менск» і г. д.
Назва клюбу бярэцца ў двукосьсе, калі яна не зьяўляецца абрэвіятурай. Горад клюбу пазначаецца толькі ў выпадку, калі ён не супадае з назвай клюбу.

Такая схема дазволіць пазбавіцца ад абрэвіятураў (ФК, ГК, ХК) у назвах катэгорыяў, якія не заўсёды могуць быць зразуметыя правільна, пры гэтым назвы катэгорыяў ня будуць надта расьцягнутымі. Калі ёсьць нейкія прапановы ці ўдакладненьні, калі ласка, выказвайцеся. --Red_Winged_Duck 15:16, 4 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Па-першае, каб адрозьніць ад зборных, па-другое, так назва выглядае больш правільна граматычна. --Red_Winged_Duck 12:30, 5 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Пярэчаньняў не зьявілася, таму прапанаваная схема дададзеная ў пагадненьні. --Red_Winged_Duck 17:14, 14 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Катэгорыі гульцоў спартовых клюбаў (2)[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную перагледзець рэкамэндацыі наконт катэгорыяў гульцоў спартовых клюбаў. De-facto зараз усе катэгорыі перайменаваныя па правіле Гульцы+від спорту+"назва клюбу"+горад (напрыклад, Катэгорыя:Гульцы ХК «Шахцёр» Салігорск). --Jarash (гутаркі) 22:32, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Да іх проста яшчэ не дайшла чарга. Футбалісты ўжо амаль усе перанесеныя: Катэгорыя:Футбалісты па клюбах, за імі пойдуць і астатнія спартоўцы. На жаль, бяз робата гэтая праца замарудзілася. --Red_Winged_Duck 22:38, 3 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Назвы населеных пунктаў[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную наступныя рэкамэндацыі пры выбары назваў артыкулаў пра населеныя пункты (сьпярша ідзе прэамбула):

Згодна з традыцыяй, што склалася ў аўтарытэтных крыніцах клясычных правапісам (як у Беларусі, так і асяродзьдзі Беларускай эміграцыі) пры найменьні артыкулаў пра населеныя пункты, разьмешчаныя на этнічнай тэрыторыі беларусаў або тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, у Беларускай Вікіпэдыі перавага аддаецца традыцыйным гістарычным беларускім назвам. Да традыцыйных гістарычных назваў належаць першыя дакумэнтальныя назвы населеных пунктаў (або назвы, утвораныя па-за палітыкай русіфікацыі, у тым ліку ў выніку перайменаваньняў) або формы, атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай тапанімічнай практыкай.

Бягучая сытуацыя ў Беларусі з аднаго боку характарызуецца перавагай у афіцыйным ужытку назваў і формаў назваў, атрыманых у выніку палітызаванага перакручваньня або перайменаваньня традыцыйных назваў, зь іншага — фрагмэнтарнымі і часам супярэчлівымі зьвесткамі пра традыцыйныя формы назваў пэўных населеных пунктаў. Дзеля разьвязаньня пытаньняў, выкліканых складанай тапанімічнай сытуацыяй у краіне, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыймае наступнае пагадненьне пра найменьне артыкулаў:

Пры адсутнасьці пералічаных ніжэй выняткаў назва артыкула пра населены пункт выбіраецца ў адпаведнасьці зь дзейнымі афіцыйнымі даведнікамі з улікам артаграфічных нормаў клясычнага правапісу.

  • Да выняткаў, пры якіх у назьве артыкула аўтаматычна прыводзіцца назва, адрозная ад афіцыйнай, належаць:
  1. Адрозная ад афіцыйнай назва прыводзіцца ў выданьні «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя»
  2. Адрозная ад афіцыйнай назва прыводзіцца ў слоўніках, выдадзеных клясычным правапісам

У выпадку наяўнасьці адрозных формаў адной і той жа назвы ў пунктах 1 і 2 перавага аддаецца форме, прыведенай у пункце 1.

  • Да выняткаў, пры якіх у выпадку наяўнасьці належнага абгрунтаваньня замест афіцыйнай можа выбірацца адрозная назва, належаць:
  1. У аўтарытэтных крыніцах існуюць зьвесткі пра афіцыйнае перайменаваньне населенага пункту ўладамі Расейскай імпэрыі або СССР
  2. У аўтарытэтных крыніцах ёсьць зьвесткі пра перакручваньне назвы населенага пункту
  3. У аўтарытэтных крыніцах прысутнічаюць факты, якія сьведчаць пра зьмену ў XIX—XX стагодзьдзях формы назвы з -аў (-оў, -еў) на -ава (-ова, -ева) або -ін (-ын) на -іна (-ына).
  4. У аўтарытэтных крыніцах пасьлядоўна ўжываецца адрозная ад афіцыйнай форма назвы

У выпадку другой групы выняткаў назва артыкула выбіраецца на падставе належнага абгрунтаваньня, якое прыводзіцца ў абмеркаваньні артыкула. Належным лічыцца абгрунтаваньне, у якім прыводзіцца сьпіс аргумэнтаў на карысьць традыцыйнасьці пэўнай назвы або формы назвы. Калі ў абмеркаваньні адсутнічаюць аргумэнты на карысьць іншых традыцыйных формаў назвы і прысутнічае больш за адну аўтарытэтную крыніцу больш за аднаго аўтара, то для артыкула выбіраецца вызначаная традыцыйная назва населенага пункту. Калі ў аўтарытэтных крыніцах прысутнічае дыскусія наконт традыцыйнай формы назвы, то назва артыкула выбіраецца на падставе абмеркаваньня аргумэнтаў бакоў. Калі ў абмеркаваньні не атрымліваецца вызначыць рацыю таго або іншага боку, то назва артыкула выбіраецца на падставе афіцыйных даведнікаў з улікам артаграфічных нормаў клясычнага правапісу. Пералік адрозных ад афіцыйных назваў з спасылкамі на іх належныя абгрунтаваньні прыводзіцца ў табліцы.

Афіцыйная назва Традыцыйная назва Абмеркаваньне
Дзяржынск Койданаў Абмеркаваньне:Койданаў
Чэрвень Ігумен Абмеркаваньне:Ігумен
--Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:19, 30 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]