Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Памятка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А тым часам існуе: Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне. --Red_Winged_Duck 10:03, 14 красавіка 2008 (UTC)

Гэтая кароткая памятка - спроба пачаць ствараць падзел кшталту Help:Contents. Гэтая мая спроба была выклікана тым, што, зарэгістраваўшыся новым ўдзельнікам, я добры дзень торкаўся, каб знайсці як увогуле рабіць рэдагаваньні, іменаваць артыкулы, ствараць шаблёны. Пакуль не трапіў на пазначаную ўжо Help:Contents. Зразумела, я ня маю вялікага вопыту па пошуку, ня ведаў амаль нічога аб існуючай структуры беларускага праэкту. Але нельга спадзявацца, што любы іншы пачынаючы ўдзельнік будзе больш удалым ў гэтым працэсе.
Наконт маіх заўваг да існуючага стану рэчаў. Па-першае, аматару/пачаткоўцу вельмі цяжка арыянтавацца ў паняццях Катэгорый. Ён можа нават не ведаць і не здагадвацца пра іх існаваньне. Таму лічу вельмі ўдалай ідэю стварэньня гіерархічнай групы старонак кшталту Help:Contents, да якой можна ў 2 крокі дайсьці проста набраўшы "Help" у пошуку.
Па-другое, у той жа англамоўнай дапамозе існуе некалькі артыкулаў па фарматаваньню/рэдагаваньню з рознымі ўзроўнямі аб'ёму і складанасьці: Wikipedia:Cheatsheet, Help:Editing - пачатковы ўзровень; Wikipedia:How to edit a page, Help:Advanced editing - больш аб'ёмныя і дасканалыя артыкулы, але і вывучаць якія так сама больш цяжка для пачаткоўца.
Зразумела, гэта толькі асабістае меркаваньне пачынаючага ўдзельніка і я гатовы прыслухацца да заўваг больш вопытных "дзядоў" і зьмяніць накірунак працы, калі мой накірунак думак ня слушны (абгрунтуйце калі ласка :). yurtsevich 13:51, 14 красавіка 2008 (UTC)
Мяркую, што гэты артыкул будзе карысным. Тэкст меншага аб'ёму лягчэй чытаць. Дый тут кампактна апісаны ўсе стандартнай інструмэнты. Дарэчы, варта дадаць значкі інструмэнтаў. --EugeneZelenko 13:56, 14 красавіка 2008 (UTC)
Выбачайце, а што такое значкі інструмэнтаў? :) --yurtsevich 14:29, 14 красавіка 2008 (UTC)
Іконкі ў панэлі інструмэнтаў над акном рэдагаваньня. --EugeneZelenko 14:31, 14 красавіка 2008 (UTC)
Ага, зразумеў. Зраблю. --yurtsevich 15:21, 14 красавіка 2008 (UTC)
Дарэчы, дзякуй за паразуменьне! --yurtsevich 15:38, 14 красавіка 2008 (UTC)