Абмеркаваньне катэгорыі:Дні

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму такі дзіўны зьмест дзён:

  • 1 Падзеі
  • 2 Нараджэньні
  • 3 Сьмерці
  • 4 Сьвяты

Я лічу лепш зрабіць як у расейскай:

  • 1 Сьвяты
  • 2 Імяніны
  • 3 Падзеі
  • 4 Нараджэньні
  • 5 Сьмерці
  • 6 Прыметы
  • 7 Вонкавыя спасылкі

А перад Сьвятамі павінна быць “Усход - хххх. Заход - хххх. Даўгата дня - ххх” --Ліцьвін 18:41, 30 ліпеня 2007 (UTC)

Можна і так :-) Але варта зрабіць гэта пасьлядоўна ва ўсіх артыкулах. Магчыма Удзельнік:Kobot дапаможа.
Што датычыцца ўсходу/заходу/даўгаты дня, то, на жаль, гэта залежыць ад геаграфічных каардынат. Калі гэта рабіць, напрыклад, для Менску, то могуць пакрыўдзіцца ўсе астатнія гарады :-)
EugeneZelenko 15:56, 30 ліпеня 2007 (UTC)
Не забудзьцеся на разьдзел "Мэмарыяльныя дні". Я ўжо ў двух-трох днях такое прыпісаў. Бо, напрыклад, Дзень памяці ахвяраў камуністычнага тэрору больш нікуды не падзенеш. Гэта хоць і Сьвяты Дзень, але па старой савецкай завядзёнцы зы стандартным "сьвятам" ніяк не асацыюецца. --Kažemaks 21:48, 30 ліпеня 2007 (UTC)
Згодзен! “Мэмарыяльныя дні” павінны быць вышэй разьдзела “Сьвяты”. Але гэты разьдзел павінен дапісвацца самім чалавекам. І таксама можа спатрэбіцца разьдзел “Мастацкія творы” (ніжэй разьдзела “Прыметы”). У гэтым разьдзеле будзе год стварэньня нейкага твора… --Ліцьвін 01:46, 31 ліпеня 2007 (UTC)
Не лічу патрэбным існаваньне разьдзелаў «Імяніны» ды «Прыметы», а ўсе мастацкія творы ды мэмарыяльныя дні можна ўнесьці ў разьдзел «Іншае». --Red_Winged_Duck 08:42, 31 ліпеня 2007 (UTC)
Я так не лічу. Бо ў расейскай менавіта так і зроблена: «Імяніны» ды «Прыметы» ёсьць, а «мастацкія творы» ды «мэмарыяльныя дні» дапісваюцца. Так і прыгожа і інфарматыўна. --Ліцьвін 21:50, 31 ліпеня 2007 (UTC)
А ў ангельскай такога няма. --Red_Winged_Duck 11:01, 1 жніўня 2007 (UTC)
Я па-ранейшаму лічу, што так лепш. У мяне асабіста ёсьць прыметы на кожны дзень, а імяніны можна ўзяць і ў расейскай. --Ліцьвін 18:52, 01 жніўня 2007 (UTC)

Вы згодны з прыведзенай вышэй паслядоўнасьцю пунктаў у зьмесьце дзён?

Згодзен:

Ня згодзен:

  • Супраць. Такія разьдзелы як «прыметы», «імяніны» і падобныя да іх маюць непасрэднае дачыненьне да рэлігіі і мусяць быць вынесеныя ў лепшым выпадку ў асобны разьдзел «іншае» на старонках, і ніяк не павінныя ісьці ў пачатку старонкі. Найлепшым варыянтам лічу цяперашні, з магчымай прысутнасьцю ўнізе старонкі разьдзелаў «іншае» і «вонкавыя спасылкі» --Red_Winged_Duck 11:33, 28 жніўня 2007 (UTC)