Абмеркаваньне катэгорыі:Залатое кальцо Расеі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Наколькі мне вядома, кальцо — ня вельмі беларускае слова, таму думаю, што лепей будзе перанесьці ў колца альбо кольца. Праўда, ня ўпэўнены, які варыянт будзе лепей. Хто як лічыць? Спасылка: [1], у слоўніку НН усе 3 варыянты, у правапісе — ніводнага. —zedlik 23:54, 22 кастрычніка 2008 (UTC)

Так як будзе? --Ліцьвін 21:05, 23 кастрычніка 2008 (UTC)
колца — гэта колечко, не падыходзіць. Такім чынам — кольца ці яшчэ варыянт — кола. Ну ці пакінуць як ёсьць, нічога не магу сказаць ці гэта сапраўды савецкая новаўвядзеньне ў беларускую мову. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:23, 23 кастрычніка 2008 (UTC)
Я б выказаўся за кольца, але ніякіх навуковых цьверджаньняў я тут, на жаль, прывесьці не магу, гэта хутчэй асабістае меркаваньне. Думаю, хай пакуль застаецца як ёсьць, а калі хто-небудзь яшчэ яшчэ выкажа згоду, то можна і перанесьці. —zedlik 22:18, 23 кастрычніка 2008 (UTC)