Абмеркаваньне катэгорыі:Праграмнае забесьпячэньне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму software павінна перакладацца менавіта як праграмы, а не праграмнае забесьпячэньне? Асабліва цікава тое, што апэрацыйныя сыстэмы цалкам аднесеныя ў сыстэмныя праграмы... --EugeneZelenko 15:03, 15.05.2005 (UTC)

Па першаму пытаньню. Мне асабіста падаецца, што "Праграмы" гучыць лепей за штучна прынесенае злучэньне "Праграмнае забесьпячэньне". І з таго, што гэтая катэгорыя праіснавала ўжо амаль тры месяцы, я зрабіў выснову, што людзі згодныя менавіта з такой назвай.
Мне здаецца, што прынесенасьць пайшла ад арыгінальных software і programs. --EugeneZelenko 14:13, 16.05.2005 (UTC)
Па другому пытаньню. апэрацыйныя сыстэмы, вядома, ёсьць сыстэмнымі праграмамі. Таму і аднесеныя. --Monk 08:56, 16.05.2005 (UTC)
Пагаджуся, што апэрацыйныя сыстэмы — сукупнасьць праграм, але для гэтай сукупнасьці больш падыходзіць праграмнае забесьпячэньне. Нічога ня маю супраць, калі праграмамі называюць напрыклад grep ці diff. Але не пагаджуся з тым, што Emacs — тэкставы рэдактар :-) --EugeneZelenko 14:13, 16.05.2005 (UTC)