Абмеркаваньне шаблёну:Выдаліць

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Маю наступныя прапановы:

  • Пры дадаваньні шаблёну {{Выдаліць}} на старонку, мусіць быць абавязкова ўказаная прычына выстаўленьня артыкула на выдаленьне. Калі цягам 10 хвілінаў ад моманту зьяўленьня шаблёну на старонцы прычына не была дадазеная, шаблён можа быць выдалены са старонкі любым удзельнікам.
  • Паведамленьне пра выстаўленьне артыкула на выдаленьне мусіць быць дададзенае на старонку Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне. Усе галасы за ці супраць мусяць дадавацца на гэтай старонцы. Калі цягам тыдня ад моманту выстаўленьня артыкула (катэгорыі, шаблёну і г.д.) на выдаленьне не зьявілася галасоў супраць, артыкул выдаляецца адміністратарам.
  • Акрэсьліць выпадкі хуткага выдаленьня (калі адміністратар можа не чакаць 7 дзён): артаграфічная памылка, сумесь альфабэтаў у назьве, вызваленьне месца для пераносу па абмеркаваньні, перанакіраваньне на няісную старонку.
  • Стварыць старонку Вікіпэдыя:Выдаленьне артыкулаў, куды і зьмясьціць вышэйпададзеныя правілы, калі яны будуць прынятыя.
  • Распрацаваць правілы выдаленьня файлаў.

--Red_Winged_Duck 17:47, 7 лістапада 2008 (UTC)

Увогуле — падтрымліваю. Пара заўваг:
  • Што рабіць з падвойнымі перанакіраваньнямі? Выдаляць (тады дадаць у трэці пункт), зьмяняць спасылкі (але ці патрэбная такая назва, калі на яе няма спасылка) ці што-небудзь яшчэ.
  • Калі цягам тыдня ад моманту выстаўленьня артыкула (катэгорыі, шаблёну і г.д.) на выдаленьне не зьявілася галасоў супраць, артыкул выдаляецца адміністратарам — а калі зьявіліся, то што адбываецца ў гэтым выпадку?
zedlik 18:44, 7 лістапада 2008 (UTC)
Ня ведаю, наконт аўтаматычнасьці выдаленьня, калі няма галасоў супраць... Прычыны розныя могуць быць :-) Звычайна адміністратар (ангельская, расейская Вікіпэдыі, Commons) прымае рашэньне, але яно павінна быць абгрунтаванае (!= простая большасьць галасоў). --EugeneZelenko 15:09, 8 лістапада 2008 (UTC)