Абмеркаваньне шаблёну:Катастрофы ў Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаблён — цудоўная ідэя. Я стараўся як мага падрабязьней катэгарызаваць усе створаныя артыкулы пра катастрофы, каб іх было лягчэй адшукаць, а вось пра шаблён не падумаў.

Аднак ня ўпэўнены, ці варта лічыць транспартныя катастрофы тэхнагеннымі. Як варыянт, пакуль маем ня так шмат артыкулаў па катастрофах, можна шаблён перайменаваць у {{Катастрофы ў Беларусі}}, дзе асобнымі радкамі табліцы стварыць разьдзелы па тэхнагенных катастрофах і па транспартных. --Taravyvan Adijene 12:41, 8 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Я карыстаўся вызначэньнем гэтага панятку, прыведзеным у ru:Техногенная катастрофа, паводле яго транспартныя таксама адносяцца да ліку тэхнагенных, і ў дрэве катэгорыяў у рувікі транспартныя катастрофы ўкладзеныя ў тэхнагенныя.
Але агульны, мне здаецца, сапраўды будзе больш удалым варыянтам. Тады ўсе зьвесткі можна разьбіць на асобныя групы: тэхнагенныя катастрофы (Пінскдрэў і Гарызонт), транспартныя катастрофы (Крыжоўка і аўтобус) і авіяцыйныя катастрофы, дзе пералічыць артыкулы з Катэгорыя:Авіякатастрофы ў Беларусі. —zedlik 15:57, 8 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Добра, паспрабую зрабіць. --Taravyvan Adijene 12:24, 9 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Дзякуй! Так сапраўды лепей. Я крыху падправіў вонкавы выгляд, каб шаблён выглядаў больш зграбна. —zedlik 16:21, 9 лістапада 2010 (EET)[адказаць]


Ці можна дадаць трагедыю на Нямізе? Ці яна мясьціцца ў разуменьні слова «катастрофа», ці аднак не пасуе? Bocianski 23:48, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Фармальна пад вызначэньне катастрофы падпадае, але звычайна пра той выпадак так ня кажуць — я ніколі не сустракаў. Магчыма, з-за таго, што няма надзвычайнага здарэньня, якое мусіць папярэднічаць катастрофе. Трагедыю на Нямізе звычайна называюць няшчасным здарэньнем або трагедыяй. Да катастрофаў я б яе не адносіў. —zedlik 00:01, 15 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Таўкатню можна клясыфікаваць у якасьці сацыяльнай катастрофы. Намінальна гэта было «здарэньне», якое адбылося праз «надзвычайную сытуацыю» і «выклікала гібель людзей» --Jauhienij 00:07, 15 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Паспрабаваў пашукаць: сацыяльная катастрофа, відаць, гэта крыху іншае [1]. Зрэшты, я абсалютна ня супраць дадаваньня, але варта адпаведна кваліфікаваць гэтае здарэньне (можа нават зьмяніць назву шаблёна, калі ня будзе пасаваць), бо тэма вельмі далікатная, на маю думку. —zedlik 00:53, 15 лістапада 2010 (EET)[адказаць]