Абмеркаваньне шаблёну:Музычны альбом

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму Выпушчаны, а ня Выдадзены? Чаму Лэйбал, а не Выдавец? Чаму Прад'юсар, а не Прадусар? Дзе браць прафэсійныя агляды? --Red_Winged_Duck 10:22, 28.11.2005 (UTC)

Слушныя заўвагі, выпраўляюся --JanMarozau 10:49, 28.11.2005 (UTC)

Сьпіс трэкаў выклядае непатрэбным у гэтым шаблёне, бо ён звычайна прысутнічае асобна на старонцы. --Red_Winged_Duck 10:58, 15.жніўня.2006 (UTC)

І займае непатрэбна шмат месца... --Alexander Gouk 11:02, 15.жніўня.2006 (UTC)
Альбом – гэта найперш і ёсьць набор трэкаў. Таму гэта мусіць быць самай важнай і асноўнай часткай артыкулу. Ня мае ніякага сэнсу ўпіхваць іх у шаблён. --Red_Winged_Duck 11:25, 15.жніўня.2006 (UTC)

Што значыць сьпіс трэкаў? колькасьць ці што? гэтае наўрад ці патрэбна. --Tony Iommer 08:08, 5 чэрвеня 2007 (UTC)

Паспрабаваў выкарыстаць у Добрай раніцы, неяк крыва выходзіць. Unomano 21:31, 14 чэрвеня 2007 (UTC)

А ў чым праблемы дакладна? На мой погляд, варта замяніць class="infobox" на style="float: right; margin-left: 1em; margin-bottom: 0.5em; width: 240px; border: #AAAAAA solid 1px; clear: right" і зрабіць выяву неабавязковай. --EugeneZelenko 13:56, 15 чэрвеня 2007 (UTC)

Я зрабіў як у ангельскай вікі: зараз колер шаблёну залежыць ад тыпу альбому (з дапамогай Шаблён:Музычны альбом/колер). Таму зараз парамэтар «Колер» больш не патрэбны. — аляксей 23:06, 2 жніўня 2007 (UTC)

Трэба неяк перарабіць шаблён, ці пісаць назву выканаўца ў родным склоне, бо калі назва скланяецца, то атрымліваецца вось што: «Храналёгія Нейкі гурт», «Альбом Нейкі гурт» (вось прыклад). — аляксей 23:21, 23 кастрычніка 2007 (UTC)

Пакуль што напісаў а апісаньні што трэба пісаць назву ў родным склоне. — аляксей 23:53, 23 кастрычніка 2007 (UTC)

Думаю, проста варта дадаць парамэтар «выканаўца ў родным сконе». --Red_Winged_Duck 10:04, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
Варта зрабіць гэты парамэтар па змоўчваньні роўным «выканаўца» для іншамоўных назваў (напрыклад, Metallica, Rammstein і г.д.). --EugeneZelenko 13:17, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
Дадаў парамэтар. Калі ён не ўказан, то бярэцца парамэтар «Выканаўца». Вось тут выправіў. --аляксей 16:15, 24 кастрычніка 2007 (UTC)

Можа аўтаматычна дадаваць артыкул з шаблёнам у катэгорыю «Альбомы {{{Год}}} году»? ~ аляксей 21:02, 27 кастрычніка 2007 (UTC)

Мяркую, што не перашкодзіць :-) --EugeneZelenko 15:04, 28 кастрычніка 2007 (UTC)
Была невялікая праблема са старонкамі, якія маюць спасылку ў парамэтры "Год". Але атрымалася дадаць усе гэтыя старонкі ў катэгорыю Катэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі з шаблёнамі, патрабуючымі выпраўленьня парамэтраў. Можна будзе выкарыстоўваць яе, калі ёсьць магчымасьць праверыць парамэтры шаблёну. Я заўважыў, што калі дадаць катэгорыю ў шаблён, то старонкі з шаблёнам трапляюць у яе не адразу, а празь некалькі хвілін.
~ аляксей 16:21, 28 кастрычніка 2007 (UTC)
Калі зьмяняецца шаблён, старонкі, якія спасылаюцца на шаблён, дадаюцца на абнаўленьне ў чаргу заданьняў. Даўжыню чаргі можна пабачыць на Спэцыяльныя:Статыстыка. Раней (MediaWiki 1.3, 1.4) гэта трэба было рабіць рукамі альбо з дапамогай адмысловага робата touch.py.
На мой погляд, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі з шаблёнамі, якія патрабуюць выпраўленьня парамэтраў — больш слушная назва.
EugeneZelenko 16:42, 28 кастрычніка 2007 (UTC)
Выправіў. ~ аляксей 19:11, 28 кастрычніка 2007 (UTC)

Можа аўтаматычна дадаваць артыкул у катэгорыю Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы пра альбомы бяз вокладак, калі адпаведнай выявы няма? -- 217.21.43.22 15:12, 18 ліпеня 2013 (FET)