Абмеркаваньне шаблёну:Партыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

М, файны шаблён. Вось, дарэчы, прыклад выкарыстаньня безь піяру. :)

Толькі пытаньне: выдавецтва - гэта да чаго тычыцца? Выдавецтва, зь якім афіцыйна працуе тая ці іншая арганізацыя? — Wizardist 21:58, 7 лістапада 2009 (UTC)

Гэта відаць няўдалы пераклад, значэньне там «орган партыйнага друку». Трэба будзе як-небудзь замяніць робатам. —zedlik 22:37, 7 лістапада 2009 (UTC)

Upd. Хіба не лідар? :) Прабачаюся, калі я памыляюся. — Wizardist 22:02, 7 лістапада 2009 (UTC)

Паводле артаграфічнага слоўніка Нашай Нівы [1] і БКП-2005 (п. 11, б) толькі «лідэр». --Казімер Ляхновіч 22:13, 7 лістапада 2009 (UTC)
А, ну я яшчэ раз прагледзеў Вячоркаўскі варыянт нармалізацыі, тамака, падаецца, абодва варыянты дапушчальныя... --Wizardist 22:27, 7 лістапада 2009 (UTC)
Гэта састарэлы варыянт, у БКП-2005 адназначна «лідэр» [2]. —zedlik 22:37, 7 лістапада 2009 (UTC)

Патрэбныя новыя магчымасьці[рэдагаваць крыніцу]

Патрэбна дадаць яшчэ адзін радок для колькасьці дэпутатаў — колькасьць дэпутатаў ў Эўрапарляменце. Таксама было б лягічна дадаць "назву на мове арыгінала" - курсівам. Дзякуй, калі хто паправіць. --Vasyl` Babych 01:07, 14 студзеня 2011 (EET)[адказаць]