Абрамаўшчына (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Абрамаўшчына
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Новая Ражанка
Вусьце Ельня
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 9 км

Абра́маўшчына  — рака ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Ельні (басэйн Нёману). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Новая Ражанка Шчучынскага раёну, упадае ў раку Ельню праз 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Галынка. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад вёскі Мікелеўшчына да вусьця). На рацэ каля вёскі Мікелеўшчына сажалка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 29