Абрамовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Ястрабец зьменены роду Абрамовічаў

Абрамо́вічы (Абрагамо́вічы) — шляхецкі род гербу «Любіч» зьменены альбо «Ястрабец» зьменены. Родапачынальнік — Абрам Мацкевіч, дзяржаўца відзаўскі, на пачатку XVI стагодзьдзя атрымаў ад віленскага біскупа Яна пацьвярджэньне на 4 валокі зямлі ў Дуброўне каля Ліды. Меў сыноў Станіслава і, магчыма, Якуба й Юзафа Ждана. Род згас у 1867 годзе[1].

Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абрам Мацковіч

  1. Станіслаў
    1. Ян (? — 19 красавіка 1602), ваявода менскі 1593—1596 і смаленскі ад 1596, ж. — Ганна Дарота з Валовічаў
      1. Мікалай (? — люты 1651), ваявода мсьціслаўскі 1643—1647 і троцкі ад 1647, ж. —- 1) Дубоўская; 2) Ева Курцэвіч-Булыга, удава Аляксандра Масальскага; 3) 22 красавіка 1642 Альжбета Гарнастай, удава кіеўскага падкаморыя кальвініста Андрэя Драгаёўскага
        1. Самуэль Андрэй (1617—1663), староста старадубскі ад 1647, апошні з ваяводзкае галіны, ж. — Алена Шэмет
        2. Станіслаў, староста булакоўскі
        3. Кацярына, м. — Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі
  2. Якуб
  3. Юзаф Ждан


Геранім

  1. Якуб, валодаў маёнткамі ў Лідзкім павеце
    1. Самуэль Міхал (? — каля 1689), губскі староста, скарбнік і чашнік віленскі, ж. — Кацярына Быкоўская-Мардас
    2. Андрэй, скарбнік і стольнік віленскі, ж. — Агінская
      1. Андрэй (? — верасень 1763), кашталян берасьцейскі ад 1757
      2. Ежы (? — 1767), староста старадубскі ад 1763, ж. — Марыяна Дзерналовіч
        1. Андрэй
        2. Яўхім (? — 1795), падстароста старадубскі, староста губскі, у 1791 кіраўнік грамадзянскае адміністрацыі Віленскага ваяводзтва, ж. — Францішка Серакоўская
          1. Мікалай (? — 1835), ж. — Эмілія Кацярына Бахмінская (у першым шлюбе Шыманоўская, у другім Ціхоцкая)
          2. Ігнат (? — 1867), ж. — Матыльда дэ Мэйлян
          3. Марыяна
          4. Ядзьвіга Караліна
        3. Тэрэса
      3. Адам (23 жніўня 1710—1776), езуіт

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Абрамовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 197

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). — Мн., 1973. С. 171—172
  • Ciechanowiecki A., Rachuba A. Rys genealogiczny rodziny Abramowiczów na Wormianach // Przegląd Wschodni. 1992/93. T. 2. Z. 3(7)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]